Беларуская Служба

Які турыст патрэбны Рыму?

18.10.2019 14:12
«Рыму не патрэбныя турысты – саранча, але госці, якія спакойна любуюцца нашай прыгажосцю», – сказала мэр гораду Вірджынія Рагі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Mauricio A. from Pixabay/CC0

Яна падкрэсліла, што «альбо турызм будзе ўстойлівым, альбо гэта не турызм».

Мэр выказала такое меркаванне ў чацвер падчас сустрэчы «Турызм і ўстойлівае развіццё. Выклікі для Італіі». Падчас свайго выступу мэр запэўніла, што Рым павольна спрабуе змяніць курс і адысці ад бачання турызму па прынцыпу «заскочыў і зʼязджай», які не ўзбагачае горад, але псуе яго.

Вірджынія Рагі таксама падкрэсліла, што шматлікія гістарычныя гарады і еўрапейскія сталіцы «пакутуюць ад турыстычнай перагрузкі, што зʼяўляецца адной з формаў масавай дэгенерацыі турызму». У той жа час яна заявіла, што супраць увядзення абмежаванняў на прыезд турыстаў.

Шмат хто кажа, што нават калі мы нічога не робім, турысты ўсё роўна прыязджаюць у Рым. Але ці гэтага мы хочам? Ці мы павінны пасіўна мірыцца з такой сітуацыяй? Не, мы хочам кіраваць турызмам, - сказала мэр.

Паводле афіцыйных дадзеных, летась у Вечны горад прыехала каля 15 мільёнаў турыстаў.

юл