Беларуская Служба

Польская паліцыя правярае аўтамабілі на прадмет правільнай устаноўкі фар

22.10.2019 17:13
У выпадку няспраўнасці паліцыя мае права аштрафаваць уладальніка транспартнага сродка на 117 еўра, а таксама забраць тэхпашпарт да моманту яе ліквідацыі.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Shutterstock

У Польшчы дарожная паліцыя і Інспекцыя аўтамабільнага транспарту пачалі праверкі аўтамабіляў на прадмет правільнай устаноўкі фар, інфармуе Dziennik Gazeta Prawna.

Амаль 100% польскіх кіроўцаў хоць раз былі аслепленыя сустрэчным аўтамабілем, а адна з прычын – кепская рэгуліроўка фар альбо ўстаноўка моцных лямпачак, якія не адпавядаюць тэхнічным стандартам, паведамляе польскі Інстытут аўтамабільнага транспарту. І таму з панядзелка да 15 снежня паліцыя і транспартнікі ў выпадку, калі ў іх узнікнуць пытанні адносна крыніцы знешняга святла, будуць кіраваць вадзіцеляў на дыягнастычныя станцыі на праверку.

Паводле спецыялістаў, нават найлепшы і сучасны аўтамабільны ліхтар у выпадку дрэннага адрэгулявання, можа сляпіць іншых удзельнікаў руху, у тым ліку пешаходаў. Часта здараецца, што кіроўцы, спрабуючы зэканоміць, самастойна рэгулююць фары, а не ў аўтасэрвісах. Але такая ашчаднасць можа аказацца зманлівай, таму што ў выпадку, калі рэгуліроўка аўтамабільных ліхтароў будзе парушаць нормы, то паліцыя мае права аштрафаваць уладальніка транспартнага сродка на 500 злотых (117 еўра), а таксама забраць тэхпашпарт да моманту ліквідацыі няспраўнасці, паведамляе паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

вс