Чым займаецца чалавек на гэтай пасадзе? – Я слухаю, размаўляю, усміхаюся, стараюся ажыццяўляць патрэбы супрацоўнікаў, вылоўліваю людзей у дрэнным настроі, падымаю іх на духу гутаркай і пазітыўнай энергіяй, – тлумачыць выданню «Gazeta Wyborcza» дырэктарка па справах шчасця ў кадравай кампаніі Devire. Міхаліна Яблоньска-Спраўнік. У гэтай карпарацыі ёсць сценка шчасця, на якой знаходзяцца здымкі радасных супрацоўнікаў у розных сітуацыях. Раніцою супрацоўнікаў вітае на ўваходзе пазітыўная музыка, на сталах стаяць слоікі з цукеркамі з надрукаванымі імёнамі. Міхаліна Яблоньска тлумачыць, што да фруктаў у офісах, соевага малака і іншых бонусаў лудзі прывыкаюць, а задачай дырэктара па справах шчасця з'яляецца ўзбуджаць у людзей пазітыўныя эмоцыі.
Прэзідэнты канцэрнаў ужо зразумелі, што дзве гадзіны працы шчаслівага чалавека могуць прынесці ідэю, якая заваюе рынак.
Іншая дырэктарка і трэнер па справах шчасця Катажына Кэрн кажа, што грошы ў кантэксце шчасця даюць кароткатэрміновае задавальненне, зразумела, што зарплата павінна быць справядлівай. На многа больш шчасця дае пачуццё сэнсу працы, добрая атмасфера і культура, празрыстая камунікацыя на працы. Рэцэпт на шчасце паводле Кэрн – прымі тое, што атрымаў сёння, шануй гэта і будзь удзячны – адчуванне шчасця само прыйдзе.
Спецыялістка зазначае, што да яе звяртаюцца польскія кампаніі, якія думаюць пра супрацоўніка на доўгія гады і ведаюць, што працаўнік у стрэсе, стомлены, перагружаны не дае фірме добрых вынікаў а нават наносіць шкоду.
яс