Беларуская Служба

«Мэтай Пуціна з'яўляецца пабудова дзяржаўнай ідэалогіі»

16.01.2020 13:10
Барыс Райтшустэр не мае сумневаў, у тым чаму прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ды іншыя прадстаўнікі расійскай улады ўслаўляюць Сталіна і нападаюць на Польшчы. Яны робяць гэта дзеля стварэння новай ідэалогіі.
.
У. Пуцін падчас паслання PAP/EPA/ALEXEY NIKOLSKY / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Нямецкі публіцыст Барыс Райтшустэр не мае сумневаў, у тым чаму прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ды іншыя прадстаўнікі расійскай улады ўслаўляюць Сталіна і нападаюць на Польшчу. Яны робяць гэта дзеля стварэння новай ідэалогіі, піша польскі інтэрнэт-партал niezależna.pl.

Райтшустэр перакананы, што гаворка ідзе аб стварэнні дзяржаўнай ідэалогіі, а гэткую стратэгію апісвае як «цынічную гульню». Барыс Райтшустэр лічыцца адным з лепшых нямецкіх знаўцаў сучаснай Расіі. Ён 16 гадоў быў карэспандэнтам нямецкага штотыднёвіка «Focus» у Маскве.

«Перамога ў Другой сусветнай вайне для Пуціна - гэта ядро яго ідэалагічнай сістэмы. Ранейшую ролю камуністычнай ідэалогіі сёння адыгрывае культ «вялікай перамогі». Дадзеная ідэя вызначае ідэнтычнасць дзяржавы Пуціна», – тлумачыць Барыс Райтшустэр.

Паводле яго слоў, для стварэнне гэтага міфа неабходна абяляць Сталіна, а значыць, фальсіфікаваць гісторыю.

Аднак новая ідэалагема Крамля трапляе ў непрыдатную глебу, Райтшустэр сцвярджае, што большасць расіян пакутуе ад палітычнай апатыі і занадта занятая рашэннем штодзённых праблем. Існуе меншасць, якая надзвычай крытычна ацэньвае фальсіфікацыю гісторыі; гэта, у асноўным, рашучыя праціўнікі пуцінскага рэжыму. Разважанні нямецкага публіцыста размешчаныя на інтэрнэт партале niezależna.pl

эж