Беларуская Служба

Смерць шалее на польскіх дарогах

16.01.2020 13:51
Паводле вынікаў 2019 года, на дарогах Польшчы жыццё страціла 2905 чалавек – насельніцтва вялікай вёскі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com / Artic_photo

Штораз болей людзей гіне ў выніку ДТЗ. Эксперты перакананыя, змяніць гэта трагічнае становішча могуць толькі кіроўцы, прыбраўшы нагу з педалі газу, піша Rzeczpospolita.

Колькасць забітых на дарогах ужо на працягу доўгага часу прымушае Польшчу займаць першыя пазіцыі ў адпаведнай еўрапейскай статыстыцы. Паводле вынікаў 2019 года, на дарогах Польшчы жыццё страціла 2905 чалавек – насельніцтва вялікай вёскі.

Адметна, што летась у Польшчы знізілася агульнай колкасць ДТЗ, але колькасць смяротных ахвяраў павялічылася. На думку экспертаў, галоўная прычына гэтага – хуткасць.

Смяротнасць на дарогах справядліва займае ўсё больш месца ў польскім грамадскім і палітычным дыскурсе. Барацьба з гэтай праблемай стала адным з галоўных абяцанняў пэм’ера Маравецкага на бліжэйшыя чатыры гады ўрадавання. Сярод іншага, прэм’ер Маравецкі напрыканцы мінулага года паабяцаў унесці адпаведныя змены ў ПДР.

Каб спыніць крывавае жніво смерці на польскіх дарогах трэба дзейнічаць рашуча і аператыўна. Пра смяротнасць на польскіх дарогах пісала Rzeczpospolita.

эж