Беларуская Служба

Колер агародніны і фруктаў мае значэнне

06.02.2020 16:03
Садавіну і гародніну можна падзяліць на 5 груп: сінія і фіялетавыя, зялёныя, чырвоныя, жоўтыя і аранжавыя ды белыя.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/Stock-Asso

Польскае агенцтва друку сабрала інфармацыю на гэтую тэму. І так, аказваецца, што колер гародніны і садавіны таксама важны. Колер сведчыць пра своеасаблівыя ўласцівасці.

Садавіну і гародніну можна падзяліць на 5 груп: сінія і фіялетавыя, зялёныя, чырвоныя, жоўтыя і аранжавыя ды белыя.

Сінія і фіялетавыя гэта напрыклад: чырвоныя буракі, баклажан, чарніцы, сіні вінаград, слівы, ароніі. Яны змяшчаюць многа харчовага валакна і вітаміна C, карысна ўплываюць на мачавую, дыхальную і стрававальную сістэмы.

Зялёная садавіна і агародніна (напр., салат, агуркі, брокулі, вінаград, ківі, агрэст) утрымліваюць вялікую колькасць фалійная кіслава. Сваімі ўласцівасцямі дапамагаюць зроку, узмацняюць імунітэт і крывяносную сістэму.

Памідоры, папрыка, чарэшні, вішні, маліны, кавун, суніцы належаць да групы чырвоных. Змяшчаюць многа калія і лікопіна. Узмацняюць крывяносныя сасуды і абараняюць ад інсульта.

Жоўтая і аранжавая агародніна і садавіна  - гэта, напр., морква, гарбуз, кукуруза, ананасы, абрыкосы і апельсіны. Яны падмацоўваюць імунітэт і абараняюць ад УФ-выпраменьвання.

 Белая агародніна - гэта цыбуля, часнык, каляровая капуста, цыбуля-парэй, сельдэрэй. Яны маюць антывірусныя і антыбактэрыйныя ўласцівасці. Гэта натуральныя антыбіётыкі.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка