Беларуская Служба

Легалізацыйныя дакументы іншаземцам у Польшчы прадоўжылі аўтаматычна

01.04.2020 16:19
Іншаземцы, якія жывуць у Польшчы і ў якіх заканчваюцца легалізацыйныя дакументы, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй могуць легальна застацца на тэрыторыі краіны.
Ukraińskie paszporty
Ukraińskie paszportySiaivo/Shutterstock.com

Іншаземцы, якія жывуць у Польшчы і ў якіх заканчваюцца легалізацыйныя дакументы, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй могуць легальна застацца на тэрыторыі краіны, паведаміла Упраўленне па пытаннях іншаземцаў. Пра гэта піша Dziennik Gazeta Prawna.

Паводле прэс-сакратара ўпраўлення Якуба Дудзяка, у выпадку, калі тэрмін дзеяння візаў ды ID-карт іншаземцаў будзе заканчвацца, ён аўтаматычна будзе прадоўжаны без неабходнасці падачы адпаведных дакументаў. Згаданыя рашэнні знаходзяцца ў спецыяльным законе, які прысвечаны барацьбе з эпідэміяй і які нядаўна быў прыняты парламентам краіны. Адначасова будзе прадоўжаны тэрмін дзеяння дазволаў на працу іншаземцам, якія знаходзяцца ў Польшчы, і тэрмін якіх менавіта заканчваецца.

Упраўленне па пытаннях іншаземцаў адначасова нагадвае, што хоць іншаземец і будзе легальна знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы з пратэрмінаванай ID-картай альбо візай, то ён не можа свабодна перамяшчацца па тэрыторыі краін Шэнгенскай зоны. Працяг легалізацыі датычыць толькі тэрыторыі Польшчы, зазначае ведамства. Згаданыя правілы датычаць грамадзян краін, якія не з’яўляюцца членамі Еўрасаюза. Грамадзяне ЕС могуць знаходзіцца ў Польшчы без асаблівых абмежаванняў, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

вс