Беларуская Служба

Польшча выраджаецца, людзей у малых населеных пунктах усё менш

03.06.2020 14:22
Найбольшае высяленне назіраецца ў гайнаўскім і грубешаўскім паветах, дзе за год колькасць жыхароў зменшылася на 1,3%.
Łódź, ul. Piotrkowska
Łódź, ul. PiotrkowskaShutterstock/Piotr Szpakowski

За 2019 год колькасць насельніцтва зменшылася ў 295 паветах у Польшчы і толькі ў 84 павялічылася, – паведамляе Dziennik Gazeta Prawna (Polska B zmierza na zachód. Klara Klinger. Grzegorz Osiecki). Гэта вынікі даследаванняў прафесара Пётра Шукальскага з Лодзінскага універсітэту.

Дарэчы, у самой Лодзі за год паменшала жыхароў на 5 тысяч (найбольш па краіне). За Лоддзю Чанстахова і Сасновец – па 2 тысячы.

Найбольшае выраджэнне назіраецца ў гайнаўскім і грубешаўскім паветах, дзе за год колькасць жыхароў зменшылася на 1,3 прац. Сярод лідараў у гэтай галіне яшчэ адзін рэгіён усходняй Польшчы -  сакольскі павет.

Механізм просты. Спачатку маладыя эмігруюць у гарады і за мяжу, шукаючы лепшага жыцця. Разам з іх ад'ездам мяняецца структура насельніцтва на месцы: застаюцца старыя і працэс дэпапуляцыі яшчэ больш прыспешвае. А гэта нясе з сабой адмоўныя наступствы для лакальнай эканомікі – змяншаюцца даходы мясцовых уладаў. Старэнне насельніцтва дадаткова каштуе бюджэт гміны. Такім чынам мясцовыя ўлады не маюць сродкаў на развіццё і месца тым больш перастае быць прывабным для маладых, якія зʼязджаюць у пошуках лепшых магчымасцяў. У доўгай перспектыве немагчыма спыніць гэты працэс, – кажа дэмограф.

Паводле даследаванняў прафесара Шукальскага, за 2019 год найбольш вырасла насельніцтва Варшавы (12,5 тыс.) Познані (9 тыс.) і Кракава (8,5 тыс.)

яс