Беларуская Служба

Больш польскіх татаў вырашае заставацца дома з дзецьмі

05.08.2020 12:03
Паводле каментатараў, на гэта магла паўплываць таксама пандэмія каракавіруса.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:marcinjozwiak/pixabay.com/CC0 Public Domain

У бягучым годзе на больш за 3 тысячы павялічылася колькасць мужчын, якія ўзялі бацькоўскі водпуск. Паводле выдання Dziennik Gazeta Prawna, прычынай змены згаданай тэндэнцыі могуць быць пандэмія каранавіруса і звальненні на рынку працы.

Паводле газеты, да траўня 2019 году Ведамства сацыяльнага страхавання выплаціла бацькам 74 тысячы злотых дапамогі, у 2018 годзе - 71,6 тысячы, а сёлета гэтая колькасць павялічылася да 77,4 тысячы.

„Палякі карысталіся бацькаўскім водпускам, асабліва ў траўні. Гэтым відам водпуску скарысталіся на 4 тысячы мужчынаў больш, чым у мінулым годзе. Дадзеныя за гэты месяц паказваюць большую колькасць карыстальнікаў, чым сукупны кошт дапамог. Нават калі нехта ўзяў толькі адзін дзень водпуску, то ён бярэцца пад увагу ў статыстыках Ведамства сацыяльнага страхавання. У выніку адзін чалавек можа з'явіцца ў некалькіх штомесячных статыстыках ведамства”, -  тлумачыць Dziennik Gazeta Prawna.

Газета адзначае, што таксама павялічыўся сярэдні сутачны памер дапамогі. „У перыяд студзень- травень ён складаў 149 злотых, то бок на 10 злотых больш, чым у 2019 годзе”.

Паводле каментатараў, гэта азначае, што застацца дома з дзецьмі вырашаюць таксама бацькі з больш высокімі даходамі.

аз