Беларуская Служба

Гандаль людзьмі на захадзе прыносіць прыбыткі польскай мафіі

07.12.2020 17:31
Шмат людзей марыць аб працы ў Еўразвязе, але варта быць уважлівым шукаючы пасрэднікаў
Здымак мае ілюстрацыйны характарODD ANDERSEN/AFP/East News

Газета Rzeczpospolita паведаміла, што за 2020 год колькасць людзей з падробленымі дакументамі, якія спрабавалі пераехаць праз польскую мяжу ўзрасла на 100%. Летась да верасня іх было 584 асобы, зараз 1023. Польшча з’яўляецца важнай краінай ва ўсёй памежнай сістэме Еўразвязу, паколькі ў Польшчы больш за 1000 кіламетраў – гэта мяжы з краінамі з па-за шэнгенскай зоны. Памежны кантроль на мяжы, перадусім, з Украінай, дазваляе спыніць гандаль працаўнікамі, якім карыстаюцца розныя злачынныя групіроўкі ў Польшчы і Германіі.

Шмат людзей з Украіны і астатніх краін на ўсход ад Еўразвязу рашаецца прыехаць нават па фальшывых дакументаў, з той прычыны, што ў Польшчы яны зарабляюць у 2-2,5 раза больш, чым на радзіме. У Германіі заробак складае яшчэ больш і можа дасягаць нават 5 украінскіх зарплат. У верасні нямецкая паліцыя толькі ў пяці ландах затрымала больш за 100 нелегальных працаўнікоў і іх працадаўцаў. Паводле звестак, ганг зарабіў на гандлю людзьмі да 1,5 мільёна еўра. Найчасцей мігранты трапляюць у Германію на аснове польскага дазволу на працу, патрабаванні для якога лягчэйшыя з усіх краін ЕЗ. Потым польскія фірмы прапануюць ім пераезд у Германію і працу за тамтэйшыя заробкі для фірмы, зарэгістраванай у Польшчы.

Некаторыя працаўнікі свядома рашаюцца на такі крок, хаця ведаюць, што ў выпадку, калі іх накрыюць, яны не змогуць больш працаўладкавацца ў ЕЗ. Некаторыя несвядома трапляюць у схему польска-нямецкіх групіровак. Рызыка не толькі ў пазбаўленні чарговага права на працу, але таксама ў тым, што нямецкія органы канфіскуюць усе нелегальна заробленыя грошы і вяртацца прыходзіць з пустымі рукамі.

Rzeczpospolita/аев