Беларуская Служба

З. Лукашук: Cітуацыя з кнігай «Беларуская нацыянальная ідэя» як мінімум дзіўная

11.04.2021 09:45
Кніга, якая выйшла яшчэ ў мінулым годзе, гэта збор размоваў з эфіру Еўрапейскага Радыё для Беларусі менавіта пра беларускую нацыянальную ідэю.
Аўдыё
  • Cітуацыя з кнігай «Беларуская нацыянальная ідэя» як мінімум дзіўная
Зміцер ЛукашукЯраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У жыхара Ждановічаў зрабілі ператрус і на паліцы знайшлі кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя». Яе канфіскавалі і перадалі на экспертызу ў абласную камісію па экстрэмізму.

Кніга, якая выйшла яшчэ ў мінулым годзе, гэта збор размоваў з эфіру Еўрапейскага Радыё для Беларусі менавіта пра беларускую нацыянальную ідэю. У гэтым цыклі выступілі палітыкі, дзеячы культуры, літаратары ці філосафы.

Яе суаўтар журналіст Зміцер Лукашук лічыць, што па сутнасці ў кнізе ніякага экстрэмізму няма, а сама сітуацыя вельмі незразумелая.

слухайце аўдыё