Супрацоўнік «Беларускага дому, польскі маладзён Кацпэр Сяніцкі заангажаваўся ў гэтую дзейнасць на хвалі салідарнасці з Беларуссю ў жніўні мінулага году:
-Фонд «Беларускі дом» аказвае дапамогу тым, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь па палітычных матывах. З большага цяпер яны чакаюць атрымання афіцыйнага статусу ўцекача, размешчаны ў шасці лагерах, вызначаных Упраўленнем па справах іншаземцаў: тры лагеры знаходзяцца ў ваколіцах Бялападляскі, адзін у варшаўскім Таргуўку і яшчэ два на Мазоўшы. Мы ўжо зладзілі чатыры выезды, перадалі дапамогу ў некаторыя з гэтых лагераў. Сярод іншага, мы перадалі прадукты харчавання і самыя неабходныя гігіенічныя прылады. Асноўная наша мэта – прадэманстраваць, што яны не засталіся самі са сваёй бядой. Заўжды знойдуцца тыя, як беларусы так і палякі, якія паспрабую хоць неяк дапамагчы ўцекачам.
Старшыня Фонду «Беларускі дом» у Варшаве Алесь Зарэмбюк у размове з намі падвёў вынікі дапамогі, аказанай беларусам у мінулым, 2020 годзе. У сваю чаргу, валанцёр «Беларускага дому» Яўген Скарабутан, які адказвае за размеркаванне дапамогі, падзяліўся з якімі цяжкасцямі часцей за ўсё сутыкаюцца ўцекачы з Беларусі.
Выказванні актывістаў слухайце ў далучаным гукавым файле!
эж