Беларуская Служба

Каранавірус запавольвае тэмпы трэцяй хвалі

16.04.2021 15:53
       -
Міністр аховы здароўя Польшчы /Адам Нядзельскі падчас прэс-канферэнцыіPAP/Rafał Guz

Трэцяя хваля каранавіруса слабее, а колькасць новых выпадкаў інфекцыі зніжаецца, чытаем на старонках газеты Rzeczpospolita. Міністэрства аховы здароўя Польшчы паінфармавала, што ў чацвер захварэла 21 тысяча людзей – гэты вынік падобны да таго, што мы назіралі дзень раней. Адначасова са стабілізацыяй колькасці новых захворванняў, знізіўся таксама паказчык R, які акрэслівае, на аснове статыстычных дадзеных, колькі людзей заражае адзін хворы. Зараз ні ў адным рэгіёне Польшчы ён не перавышае 1, а ў сярэднім складае 0,89 чалавека. Паводле вірусолагаў, гэта сведчыць пра эфектыўнасць локдаўну або пра тое, што людзі не паведамляюць пра сваю хваробу.

У той жа час змяншаецца колькасць палякаў, якія знаходзяцца ў больніцах па кавіднаму захворванню. Пік, 35 тысяч, быў дасягнуты нядаўна, а зараз колькасць занятых ложак складае 33 тысячы. У крытычным моманце другой хвалі, увосень, колькасць занятых ложкаў склала 23 тысячы.

Паскараюцца і тэмпы вакцынацыі. На гэтым тыдні колькасць людзей, якія атрымалі прынамсі адну дозу, перавысіла 8 мільёнаў. Чарговы мільён ужо запісаны на прыём прышчэпкі. Пакуль запісвацца маглі толькі старэйшыя людзі, а ўзроставыя ліміты змяншаліся з часам. Пакуль магчымасць будуць мець людзі, якія нарадзіліся да 1973 года, аднак на працягу тыдняў, паводле міністра аховы здароўя Адама Нядзельскага, адкрыецца і рэгістрацыя без узроставых лімітаў, чытаем у выданні Rzeczpospolita.

аев

Запавольванне тэмпаў эпідэміі аднатавана ў Польшчы

13.04.2021 11:40
 За мінулыя суткі было выяўлена 13 227 новых выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2.

Пандэмія каранавірусу зацягваецца

13.04.2021 11:10
Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Гебрэесус заявіў у панядзелак, што пандэмія каранавірусу хутка не скончыцца.

Каронавірус можа пашкодзіць слых

14.04.2021 09:31
Навукоўцы паведамляюць пра наяўнасць каранавіруса ў сярэднім вуху пацыентаў хворых COVID-19.

На думку міністра аховы здароўя Польшчы, пандэмія змяніла наш свет назаўсёды

17.04.2021 08:00
Адам Нядзельскі параўноўвае каранавірус з джынам, выпушчаным з бутэлькі.