Беларуская Служба

Псіхолагі перасцерагаюць перад уплывам пандэміі на псіхалагічны стан дзяцей

19.04.2021 16:38
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Rafał Guz

Улетку, пасля першай хвалі пандэміі, псіхолагі пачалі даследаваць уплыў дыстанцыйнага навучання і агульных абмежаванняў на псіхалагічны стан маладых людзей. Найбольш пацярпелі адносіны з іншымі людзьмі і сама псіхіка дзяцей, чытаем у выданні Gazeta Wyborcza. Апытаныя маладыя людзі заўважаюць, што яны сталі больш стомленымі, зменшылася іх фізічная актыўнасць, а таксама пагоршыліся адносіны з равеснікамі.

Акрамя спецыялістаў, сваё даследаванне сярод калегаў правялі 18-гадовыя вучні з Вроцлава. Юліян Вонсэк і Мая Рэда распаўсюдзілі анкеты, у якіх пыталі іншых вучняў пра ўплыў пандэміі на іх самаадчуванне. Атрымалі больш за 20 тысяч запоўненых фармуляраў і абмеркавалі іх вынікі з псіхолагамі. Вынікае з апытання, што 38% маладзёнаў адчувае пагаршэнне псіхічнага стану. Гэта адбываецца перадусім з-за таго, што ўсё праходзіць у адным памяшканні – сямейнае і школьнае жыццё не маюць асобных месцаў, таксама вольны час прыходзіцца праводзіць часта ў тым жа пакоі. Раней, калі дзяцей закраналі сямейныя цяжкасці, яны маглі ад іх адпачыць у школе. І наадварот, калі праблемы былі звязаныя са школай, дом станавіўся месцам для перадышкі.

Нізкую эфектыўнасць дыстанцыйнага навучання заўважаюць як настаўнікі, так і самі вучні. Другія аднак яшчэ больш баяцца вяртання ў школу, баяцца таго, што тэмпы вучобы будуць паскораны, дзеля таго, каб хутка прайсці страчаны за час пандэміі матэрыял, а гэта будзе азначаць пераход у вельмі інтэнсіўны рэжым заняткаў, які пасля пандэміі можа быць немагчымым для ажыццяўлення, чытаем у Gazeta Wyborcza.

аев

Дыстанцыйнае навучанне негатыўна ўплывае на дзяцей – лічаць настаўнікі

18.02.2021 15:42

З панядзелка школы зноў вяртаюцца да дыстанцыйнага навучання

21.03.2021 16:21
Нагадваем, да гэтай пары вучні наймалодшых класаў базавых школаў вучыліся ў школах, або ў гібрыднай форме.

Улады прадаўжаюць на тыдзень дыстанцыйнае навучанне ў Польшчы

07.04.2021 16:02
Да 18 красавіка ў Польшчы не будуць працаваць школы, дзіцячыя садкі і яслі.

Магчыма, праз некалькі тыдняў вучні змогуць вярнуцца ў школу

18.04.2021 00:34
Тады Міністэрства адукацыі і навукі распачне праграмы па змяншэнні негатыўных наступстваў дыстанцыйнага навучання.