Беларуская Служба

У Польшчы з’явіцца дзесяць новых гарадоў

02.08.2021 15:59
З пачаткам 2022 года спіс польскіх гарадоў пашырыцца на 10 новых мясцовасцяў.
   ,    2022
Руйны замку ў Ольштыне, якому са студзеня 2022 вярнуць гарадскія правыwikipedia.org

Аб наданні гарадскіх правоў вырашыў польскі ўрад, чытаем у газеце Rzeczpospolita. Сярод новых гарадоў як гістарычныя гарады, якія на працягу часу страцілі свой статус, так і тыя, якія ўпершыню атрымліваюць гэты статус.

Самым вядомым з новых-старых гарадоў стане Ольштын. Гаворка не ідзе пра горад, які з’яўляецца сталіцай варміньска-мазурскага ваяводства. На самой справе Ольштын, які атрымае гарадскія правы ў студзені наступнага года – адна з важнейшых крэпасцяў сярэднявечнай Польшчы. Ён меў статус «каралеўскага горада». Там знаходзіўся адзін з замкаў, якія былі пабудаваныя з мэтай абароны польскай мяжы ад ворагаў з захаду. Ольштын свае правы страціў у 1870 годзе ў выніку пакарання, якое цар наклаў на дзясяткі польскіх гарадоў за ўдзел у паўстанні 1863-64 гадоў. Падобная гісторыя ў вёскі Лутомерск, які гарадскія правы атрымаў на больш чым 200 гадоў раней чым Ольштын, у 1274 годзе. Аднак пасля паўстання супраць Расійскай імперыі і яго пазбавілі гарадскі8х правоў.

Цікавым прыкладам з’яўляецца вёска Едльня-Летніска, якая знаходзіцца недалёка горада Радам. У будучым горадзе ўжо ў 60-х гадах пражывала больш за 3 тысячы жыхароў, што рабіла яго большым за раённы цэнтр – Скарышэў.

У выніку атрымання гарадскіх правоў улады ўсіх гэтых мясцовасцяў спадзяюцца, што гэта дапаможа ім надалей развівацца і прыцягваць інвестараў. Статус горада адкрывае магчымасць удзельнічаць у шматлікіх праектах, якія недаступныя для іншых населеных пунктаў, чытаем у газеце Rzeczpospolita.


аев