Беларуская Служба

Скандынаўская філасофія шчасця – гэта стыль жыцця

15.08.2021 12:34
Сярод самых шчаслівых краінаў свету ўжо гадамі першыя пазіцыі займаюць прадстаўнікі паўночнай Еўропы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/Unsplash/domena publiczna

Самы шчаслівы народ у свеце – фіны. Пра гэта сведчыць Сусветны рэйтынг шчасця за 2021 год. На наступных месцах - чарговыя паўночныя краіны. Што спрычыняецца да таго, што людзі ва ўмовах доўгай зімы і цемры больш задаволеныя сваім жыццём чым жыхары, напрыклад, сонечнай Італіі?

Данія і Фінляндыя - дастаткова далёкія і адначасова блізкія народы. Тое, што іх аб’ядноўвае, гэта супольная гісторыя са шведамі, але таксама шчасце, якое характэрнае кожнаму прадстаўніку дадзеных народа. Яны займаюць першыя месцы ў рэйтынгах і для гэтага ёсць прычыны. Дацкі рэцэпт шчасця называецца hygge і абазначае нешта тыпу «камфорт, утульнасць у ментальным сэнсе». Прычым у такой краіне як Данія важна, каб было камфортна і ўнутры памяшкання. Крытыкі hygge кажуць, што гэтая канцэпцыя ідэальная для таго, каб патраціць усе ашчаднасці.

Што такое hygge? Яно на самой справе не мае правілаў. Людзі, якія прытрымліваюцца гэтай з’явы, апранаюцца цёпла, у ваўняныя швэдары, п’юць какаву, ядуць печыва і глядзяць на агонь у каміне. Такі спакойны і ўтульны імыдж hygge паўстаў, калі яно стала папулярным па-за Скандынавіяй. Паводле скандынавісткі Кінгі Ейстурланд, якая расказвала пра дацкі стыль жыцця ў эфіры Чацвёртай праграмы Польскага радыё, датчане на самой справе не такі спакойны народ:

-Яны вельмі ахвотна выказваюць сваю пазіцыю, нават на такіх hygge-вечарынах, яны вядуць дыскусіі, камунікуюць, смяюцца, п’юць. Так што я думаю, што спакойны датчанін – гэта міф. Гэты феномен hygge быў вельмі камерцыялізаваны ў нейкі момант. Датчане сталі ахвярамі hygge, бо ўсё было вельмі натуральна, пакуль ніхто не аналізаваў, не шукаў дэфініцыі і правілаў гэтай з’явы. Калі ж яна выйшла ў шырокі свет, самі датчане пачалі задумвацца над сваім жа феноменам: ці яны добра гэта робяць? Калісьці гэта было натуральным, аўтэнтычным, а зараз самі датчане сталі ахвярай hygge і таго, што з ім звязана – імідж самай шчаслівай краіны свету, бо на працягу гадоў яны былі сусветным лідарам у такіх рэйтынгах. Зараз аказалася, што «калі мы самы шчаслівы народ у свеце, то нельга наракаць, нельга не ўсміхацца або паказваць незадавальненне». Так што яны падтрымліваюць сваё hygge, сядзяць пад тоўстымі пледамі, запальваюць свечкі і п’юць какаву, але гэта ўжо нагадвае больш кадр з Інстаграма.

Побач у рэйтынгах шчасця знаходзіцца Фінляндыя, у якой культура трошкі іншая. Яна на самой справе выпрацавала іншы падыход да шчасця. Калі Данія на працягу стагоддзяў была краінай, якая каіравал іншымі і была лідарам свайго рэгіёну, то Фінляндыя заўсёды была вымушана супрацьстаяць розным выклікам і ворагам. На гэтай аснове выпрацаваўся канцэпцыю sisu, якая больш чым дэкадэнцкую еўрапейскую філасофію нагадвае ўсходнія філасофіі, спалучаныя з баявымі майстэрствамі. Sisu – гэта ўнутраная сіла, якую кожны знаходзіць у сябе. Больш падрабязна пра гэта расказала блогерка Яанна Коцан, якая піша пра Фінляндыю і яе культуру.

-Sisu – гэта нешта як стойкасць, загартоўка або непахіснасць. Гэта тып унутранай сілы, якую выкарыстоўваем, калі змагаемся з жыццёвымі цяжкацямі і выклікамі. Гэтая канцэпцыя заключаецца ў тым, каб не здавацца з лёгкасцю, а заўсёды змагацца за сваё і перакрочваць унутраныя межы. Гэта шырока выкарыстоўваецца ў фінскай культуры. Яны вельмі ахвотна абапіраюцца на sisu як частку сваёй ідэнтычнасці. Канцэпцыя атрымала папулярнасць у палове 20-га стагоддзя, перадусім дзякуючы зімовай вайне між Фінляндыяй і СССР. Па відавочных прычынах гэты ўзор быў пададзены як прыклад і для іншых краін. Аднак сёння я б не сказала, што фіны  прывязваюць вялікую ўвагу да гэтага. Sisu, канешне, з’яўляецца ў культуры і выкарыстоўваецца перадусім у распаўсюджванні ідэі фінскасці ў замежжы. Фінляндыя сёння з яе эканамічным і сацыяльным ростам гэта, канешне, не тая краіна, якой яна была 70-100 гадоў таму.

Скандынавія з яе прыгожымі краявідамі, багатай прыродай і адносна спакойным стылем жыцця, а таксама высокімі зарплатамі і нізкім узроўнем злачыннасці можа здавацца ідэальным месцам для жыцця ў шчасці. З іншага боку гэтыя краіны халодныя, там мала сонца, адлегласці паміж населенымі пунктамі вялікія, а вёскі паміж сабой аддзеленыя густымі лясамі. Ці ў такіх умовах можна быць сапраўды шчаслівым? Як паказваюць прыклады Даніі і Фінляндыі, так. Дастаткова знайсці або сваю «унутраную ўтульнасць» або «стойкасць і ўнутраную сілу», і тады ўсё атрымаецца.


аев

МЗС Даніі пачало выкарыстоўваць назву Belarus замест Hviderusland

19.03.2021 17:35
Рашэнне прынятае ў знак павагі да беларускага народу і яго мірнага пратэсту.

Расія адкрыла свае межы для студэнтаў і навукоўцаў, але не з краін ЕС

21.03.2021 15:15
У спіс увайшлі ў асноўным краіны былога Савецкага Саюза, таксама Турцыя і Егіпет, з ЕС – толькі Грэцыя і Фінляндыя.

Данія адмяніла дазвол на будаўніцтва адной з частак Балтыйскай трубы

04.06.2021 10:15
Будаўніцтва Балтыйскай трубы павінна быць завершанае восенню будучага года.

Польскія ўлады будуць імкнуцца да завяршэння будаўніцтва Балтыйскай трубы

06.06.2021 09:50
Нагадваем, Данія адмяніла экалагічны дазвол на будаўніцтва аднаго з участкаў газаправода.

Фінляндыя дапаможа Латвіі і Літве ўзмацніць кантроль мяжы з Беларуссю

06.07.2021 19:48
Дапамагаць літоўскім памежнікам адправяцца і 10 прадстаўнікоў Дэпартамента паліцыі і памежнай аховы Эстоніі.