Беларуская Служба

Школка Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве абвесціла дадатковы набор дзетак

16.09.2021 15:15
Заняткі адбываюцца кожную суботу. З дзеткамі працуюць прафесійныя педагогі, якія вучаць іх маляванню, акторскаму майстэрству, польскай і англійскай мове. 
Аўдыё
  • «Акрамя таго, у нас часта праходзяць заняткі па музыцы, забаўляльныя імпрэзы і сустрэчы з цікавымі гасцямі», – кажа прэсавы сакратар Цэнтра беларускай салідарнасці Антон Жукаў.
mat. ilustracyjne
mat. ilustracyjneshutterstock.com

Трансфармацыя рэжыму Лукашэнкі з «лагодна-аўтарытарнага» у таталітарны вымушае вялікую колькасць беларусаў ратавацца ад пераследу, або проста шукаць годныя ўмовы жыцця ў Польшчы. Пераязджаюць зачастую цэлымі сем’ямі. Адаптацыя на новым месцы ў незнаёмай краіне – гэта вялікі выклік для сем’яў. Аднак яны не пакінутыя на волю лёсу ў такай сітуацыі. Паспяхова дзейнічаюць розныя формы дапамогі і падтрымкі.

Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве абвесціў дадатковы набор дзетак ва ўзросце ад 8 да 12 гадоў у сваю школку. Заняткі адбываюцца кожную суботу. З дзеткамі працуюць прафесійныя педагогі, якія вучаць іх маляванню, акторскаму майстэрству, польскай і англійскай мове. «Акрамя таго, у нас часта праходзяць заняткі па музыцы, забаўляльныя імпрэзы і сустрэчы з цікавымі гасцямі», – кажа прэсавы сакратар Цэнтра беларускай салідарнасці Антон Жукаў. Ён таксама распавёў, як дакладна выглядае «адукацыйна-забаўляльны» працэс, як дзеткі асвойваюцца ў новай краіне, і самае галоўнае, як іх уладкаваць у школку ЦБС.

Размову пра працу школкі слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж


Намеснік старшыні Сейма наведаў дзіцячую школку Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве

13.06.2021 11:47
Гміна Ізабелін падарыла школцы Цэнтру Беларускай Салідарнасці сінтэзатар, дзякуючы якому з'явілася магчымасць праводзіць дадатковыя заняткі для дзетак.