Беларуская Служба

Паплечнікі Бабарыкі: Пра пазбаўлення вязня абаронцаў трэба расказваць паўсюль

25.10.2021 17:41
Тым самым парушаюцца канстытуцыйныя правы былога кандыдата ў прэзідэнты, якога асудзілі на 14 гадоў турмы.
Аўдыё
  • Паплечнікі Бабарыкі: Пра пазбаўлення вязня абаронцаў трэба расказваць паўсюль
Віктар Бабарыкафота: Афіцыйны канал Віктара Бабарыкі ў Тэлеграме

Экс-кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка пазбаўлены магчымасці атрымліваць юрыдычную дапамогу ад чарговых абаронцаў, якіх ён выбраў. Тым самым парушаюцца яго канстытуцыйныя правы. Пра гэта гаварылі паплечнікі вязня, якія правялі прэс-канферэнцыю.

На бягучым тыдні будуць разгледжаны дысцыплінарныя вытворчасці ў справе дзейнасці адвакатаў Наталлі Мацкевіч і Яўгена Пыльчанкі. Цяпер яны адхілены ад выконвання адвакацкай дзейнасці, а на гарызонце ёсць рызыка пазбаўлення іх адвакацкага статуса.

Летам тое ж самае здарылася з іншым адвакатам Бабарыкі Дзмітрыем Лаеўскім. На прэс-канферэнцыі ён звяртаў увагу, што беларускае і міжнароднае заканадаўства гарантуюць права на юрыдычную дапамогу. У тым ліку закон дае магчымасць выбіраць абаронцу. Гэтая норма існуе не проста так, асоба юрыста вельмі важная для абвінавачанага – тлумачыць Дзмітры Лаеўскі.

- Адхіленыя адвакаты – незаменныя. І я нават не буду казаць пра іх кампетэнцыі, хоць і гэтага было б дастаткова. Я, аднак, звярну ўвагу на рэчы, якія з боку, магчыма, не заўсёды заўважальныя. Па-першае, паміж Віктарам Бабарыкам і адвакатамі, якіх ён выбраў, існуе давер. Такія стасункі не ўзнікаюць раптоўна, яны фарміруюцца доўга. У гэтым выпадку – паўтара году. Столькі часу адвакаты дапамагаюць Віктару Бабарыку змагацца з несправядлівымі абвінавачаннямі. Па-другое, нядаўна быў абскарджаны прыгавор. Нават ва ўмовах бяспраўя заўсёды ёсць шанец, што пачнецца нейкі працэс па перагляду. Тым больш, што мы, рыхтуючы скаргу на прагавор, знайшлі сур’ёзныя парушэнні. Калі так адбудзецца, то трэба будзе адстойваць сваю пазіцыю. Калі ўзгадаць, што акты крімынальнай справы складаюць больш за 120 тамоў, а адхіленыя адвакаты іх дасканала ведаць, то становіцца зразумелым, што іх нельга замяніць. І трэцяе: існуе зыходная справа, з якой выдзяляўся апошні працэс. І таксама ў любы момант можа паявіцца неабходнасць абароны правоў Віктара Бабарыкі ў рамках зыходнай справы. Адвакаты, якія ўдзельнічалі ў працэсе, незаменныя.

Дзмітры Лаеўскі звяртае ўвагу: усё сведчыць пра тое, што ўсе захады накіраваны на прычыненне шкоды правам і гарантыям канкрэтна Віктара Бабарыкі. Для гэтага ўжо з 2020 году ідзе штучны пераслед адвакатаў, якія займаюцца справай Бабарыкі. У кастрычніку 2020 году ліцэнзіі быў пазбаўлены Аляксандр Пыльчанка, у ліпені 2021 – Дзмітры Лаеўскі. Цяпер гэта Наталля Мацкевіч і Яўген Пыльчанка.

У складзенай сітуацыі Віктару Бабарыку патрэбная дапамога. Зрабіць гэта могуць дзве групы.

-Па-першае, гэта дысцыплінарная камісія Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, якая разглядае дысцыплінарную вытворчасць. Яна будзе разгледжана ў бліжэйшыя дні. Другая група – гэта журналісты, якія пра праблему могуць расказаць. Сёння сітуацыя крытычная. Калі яшчэ двух абаронцаў Бабарыкі пазбавяць ліцэнзіі, то акрамя шкоды яму асабіста, можна ўявіць які пужаючы эфект гэта акажа на ўсіх адвакатаў, якія працуюць у гэтай справе, але і ў іншых.

Нягледзячы на тое, што сітуацыя здаецца быць безвыходнай, спыняцца паплечнікі Віктара Бабарыкі не могуць – гаварыў на прэс-канферэнцыі Максім Баграцоў. З нашага пункту гледжання, прыцягваць увагу да гэтага трэба.

-Паспрабаваць змагацца за базавыя, фундаментальныя правы таксама трэба. Заўсёды застаецца надзея, што разуменне прыходзіць. Таму што гэта наша агульная прававая сістэма. У гэтай сістэме ніколі не зразумела, каму і калі спатрэбіцца абарона адваката.

Віктар Бабарыка асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі.

У далучаным гукавым файле Дзмітры Лаеўскі  расказвае, што чуваць у Віктара Бабарыкі.

слухайце аўдыё

ав


МУС створыць спіс «экстрэмістаў». Беларусаў, якіх туды залучаць, абмяжуюць у правах

22.10.2021 14:43
Адзначаецца, што ў спіс уключаць дадзеныя тых, хто ўжо асуджаны за «экстрэмісцкія злачынствы», і будзе рэгулярна абнаўляцца.