Беларуская Служба

Польскія навукоўцы нанова выкарыстаюць адпрацаваныя каталізатары

16.12.2021 18:00
Яны распрацавалі працэс атрымання каштоўных металаў з каталізатараў.
Аўдыё
  • Польскія навукоўцы нанова выкарыстаюць адпрацаваныя каталізатары
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne Shutterstock/losmandarinas

Навукоўцы Варшаўскага універсітэту праводзяць даследаванні, мэта якіх – выкарыстаць адпрацаваныя аўтамабільныя каталізатары.

Яны распрацавалі працэс атрымання каштоўных металаў з каталізатараў, затым пераўтварылі гэтыя металы ў наначасціцы і распрацавалі новы тып фотакаталізу з выкарыстаннем дзённага святла. Каталіз і фотакаталіз дэзактывуюць розныя арганічныя і хімічныя рэчывы. У выніку іх можна выкарыстоўваць для ачысткі паветра і паверхняў.

Сутнасць гэтага праекта ў тым, каб аднавіць каштоўныя матэрыялы з адпрацаваных аўтамабільных каталізатараў, каб вярнуць іх першапачатковую функцыянальнасць, або надаць ім яшчэ большую каталітычную характарыстыку, то бок ачышчальную. Аўтамабільныя каталізатары каштоўныя тым, што ў іх утрымліваюцца такія металы як плаціна, паладый, родый, – адзначае доктар Міхал Вуйцік ( Michał Wójcik) з Лабараторыі сінтэзу арганічных нанаматэрыялаў і біямалекул хімічнага факультэту Варшаўскага універсітэту.

Даследчык тлумачыць у чым заключаецца арыгінальнасць тэхналогіі, якую яны выкарыстоўваюць.

Арыгінальнасць нашай ідэі палягае ў тым, што мы скарысталі даўно вядомыя ў прамысловасці тэхналогіі здабычы каштоўных металаў з розных відаў руд для таго, каб перавесці іх у форму наначасціц.
Наначасціцы могуць быць больш актыўнымі, чым сам метал.

На самым пачатку польскія даследчыкі планавалі са старых аўтамабільных каталізатараў зрабіць новыя, яшчэ лепшыя, аднак усё больш шырокая вытворчасць электракараў скіравала іх працу ў іншы бок. Атрыманыя наначасціцы выкарысталі ў каталізе новага тыпу, які актывуецца пад уздзеяннем дзённага святла. Дагэтуль для фотакаталіза неабходна было УФ-выпраменьванне, аднак ультрафіялетавае святло таксама мае некаторыя негатыўныя наступствы.

Распрацоўкі польскіх даследчыкаў могуць быць выкарыстаны, напрыклад, для дэзынфекцыі паверхняў у шпіталях або для ліквідацыі непрыемных пахаў. То бок магчымае выкарыстанне новых тэхналогій не толькі ў медыцыне, але і ў паўсядзённым жыцці.

- Мы можам фотакаталітычна актываваць фарбу на сценах і яна будзе самаачышчацца, -  кажа доктар Вуйцік.

Дзякуючы тэхналогіі, распрацаванай хімікамі Варшаўскага універсітэту, можна перапрацоўваць дарагія металы з адпрацаваных электронных адходаў.

PAP/яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка