Беларуская Служба

У Польшчы плануецца перарываць прыём радыё ў аўто і перадаваць абвестку аб руху спецтранспартных сродкаў

19.01.2022 18:32
Калі радыёпрыёмнік будзе ў аўто выключаны, то сігнал са спецсродка яго ўключыць, каб прагучала галасавая абвестка.
       (. )   Fiat Ducato
Машына Дзяржаўнай службы хуткай медыцынскай дапамогі Польшчы (г. Варшава) на платформе Fiat Ducato фота: Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Партал Money.pl піша пра тое, што ў польскім Сейме разглядаюцца змены ў Закон аб правілах дарожнага руху. У прыватнасці, звяртаецца ўвага на бяспеку перамяшчэння транспарту, які мае прывілеі ў руху. Гэта, для прыкладу, карэты хуткай дапамогі, пажарныя машыны, аўтамабілі паліцыі альбо ўрадавыя калоны.

І так, прапануецца, каб згаданыя транспартныя сродкі аснаджаліся б спецыяльным радыёперадатчыкам, які б высылаў галасавы сігнал кшталту «Увага! Транспартны сродак з праблесковым маячком! Будзьце асцярожны!». Галасавая абвестка будзе гучаць па радыё ў аўтамабілях, якія знаходзяцца на трасе побач. Калі кіроўца будзе, для прыкладу, слухаць радыё, то перадача будзе аўтаматычна перарваная абвесткай са спецстранспартнага сродка. Больш за тое, калі радыёпрыёмнік будзе ў аўто выключаны, то сігнал са спецсродка яго ўключыць, каб прагучала галасавая абвестка.

Праект зменаў у Закон аб правілах дарожнага руху ўжо гатовы. Неўзабаве ён паступіць на разгляд дэпутатаў, паведамляе партал Money.pl.

вс