Беларуская Служба

У Гайнаўцы адбыўся пратэст супраць пабудовы сцяны на мяжы з Беларуссю

27.01.2022 14:40
Грамадскасць пратэстуе супраць будаўніцтва сцяны, якая мусіць раздзяліць Белавежскую пушчу.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Twitter/MON_GOV_PL

Група каля 30 чалавек пратэставала ў сераду, 26 студзеня, перад будынкам раённай адміністрацыі ў Гайнаўцы супраць будаўніцтва сцяны на польска-беларускай мяжы, піша Gazeta Wyborcza.

Людзі выйшлі з лозунгамі на кардонных плакатах: «Замураванае зло», «Замураваная катастрофа», «Спыніце сцены і катаванні».

У стыхійна арганізаванай акцыі пратэсту ўдзельнічалі жыхары Гайнаўкі і ваколіц, а таксама актывісты, якія прыехалі з іншых рэгіёнаў Польшчы.

Грамадскасць пратэстуе супраць будаўніцтва сцяны, якая мусіць раздзяліць Белавежскую пушчу. Гэта нанясе навакольнаму асяроддзю вялікія страты, парушыць экасістэму.

вх

Gazeta Wyborcza: Памежная сцяна стане помнікам эфектнага знішчэння прыроды, безгаспадарчасці і няўмелага планавання

24.01.2022 13:06
У Белавежскай пушчы моцная дагэтуль турыстычная галіна практычна спыніла сваё існаванне.