Беларуская Служба

Gazeta Wyborcza: Памежная сцяна стане помнікам эфектнага знішчэння прыроды, безгаспадарчасці і няўмелага планавання

24.01.2022 13:06
У Белавежскай пушчы моцная дагэтуль турыстычная галіна практычна спыніла сваё існаванне.
Puszcza Białowieska
Puszcza BiałowieskaKrzysztof Maria Różański, lic. CC (wikipedia)

Памежная сцяна стане помнікам эфектнага знішчэння прыроды, безгаспадарчасці і няўмелага планавання. З такім загалоўкам выйшаў матэрыял у Gazeta Wyborcza.

У Белавежскай пушчы моцная дагэтуль турыстычная галіна практычна спыніла сваё існаванне. Паколькі ў пачатку верасня мінулага года ўезд турыстам быў забаронены, лясныя вёскі ператварыліся ў ваенныя палігоны. Калючы дрот на дзіцячай пляцоўцы — стандартнае відовішча ў Белавежы. На гэтай тэрыторыі людзей чакае лакальны эканамічны крызіс. Каштоўная прыродная тэрыторыя ператворыцца ў вялізную будаўнічую пляцоўку.

Апошні натуральны нізінны лес у Еўропе, адзін з самых каштоўных лясоў у свеце, павінен быць падзелены вялізнай сцяной вышынёй амаль у шэсць метраў і працягласцю 186 кіламетраў.

Белавежская пушча прынесена ў ахвяру дзеля ўяўнай бяспекі. Пушча перажыла разрабаванне нямецкай адміністрацыі падчас Першай сусветнай вайны, высечкі прыватнай англійскай карпарацыі ў 1920-х гг. , і, нарэшце, некалькі гадоў таму знакамітую высечку ў рамках псеўдабарацьбы з яловым караедам, на гэты раз яна пацерпіць вельмі моцна і ўпершыню не ахоўваецца ніякімі рэгламентамі.

З-за пункта аб сакрэтнасці, які змяшчаецца ў спецакце, жыхарам не быў прадстаўлены ні план будаўніцтва, ні праект, не было праведзена ніводнага сходу, дзе паведамілі б пра мерапрыемствы, якія плануюцца ў гэтай мясцовасці.

1 мільярд 615 мільёнаў злотых (355 мільёнаў еўра) - столькі каштуе будаўніцтва сцяны, якая знішчыць Белавежскі першабытны лес.

Да працы далучаецца Budimex (тэндэры не арганізоўваліся), які толькі адкрывае офіс у Гайнаўцы і не хоча размаўляць з грамадскасцю, карыстаючыся канфідэнцыяльнасцю ўсіх планаў. Гэта відавочны сігнал, што меркаванні жыхароў, натураліста што і навукоўцаў не браць пад увагу.

Для будаўніцтва сцяны і памежнай дарогі неабходныя склады інвентару, пяску і сталі. А  значыць, тысячы грузавікоў будуць ездзіць да будаўнічай пляцоўкі.

Прыродны аб’ект сусветнага маштабу, унесены ў спіс ЮНЕСКА, патрабуе абароны. Абвяшчаем трывогу ў Белавежскай пушчы! — піша Gazeta Wyborcza.

вх