Беларуская Служба

Практычна ўсе польскія прадпрымальнікі ў памежнай зоне пацярпелі ад рэжыму надзвычайнага становішча

12.02.2022 09:09
Турысты неахвотна наведваюць Падляшша.
Klimaty Podlasia
Klimaty Podlasia Юркі Раецкагаradyjo.net/Юрка Раецкі

Практычна ўсе польскія прадпрымальнікі ў памежнай зоне пацярпелі ад рэжыму надзвычайнага становішча. Таксама тыя, што знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці з зонай. Турысты неахвотна наведваюць Падляшша. Страты, нанесеныя крызісам на мяжы, падлічваюць і прадпрымальнікі з-за межаў забароненай зоны. У іх няма ніякіх шанцаў на кампенсацыю ў 65% ад даходаў, піша газета «Rzeczpospolita».

– Думаю, што нас наведваюць прыкладна 12-15% турыстаў, якія былі перад пандэміяй. Нас хвалюе тое, што будзе ў бліжэйшыя месяцы, таму што мы яшчэ не ведаем, ці захаваецца забарона на ўезд, – кажа Марта Гжэляк, старшыня мясцовай турыстычнай арганізацыі «Белавежскі лес».

– У зімовыя святы і ў калядна-навагодні перыяд у мяне заўсёды было шмат гасцей. Цяпер мой даход у рэстаране ў Гайнаўцы больш чым удвая меншы, – кажа Гражына Арцемюк, якая кіруе рэстаранамі ў Гайнаўцы (за зонай) і ў Белавежы (у зоне).

Прадпрымальнікі, якія знаходзяцца за межамі зоны, не могуць разлічваць на кампенсацыю ў памеры 65% ад даходаў, якія прадугледжаны Законам аб кампенсацыі ў сувязі з увядзеннем у 2021 годзе ў частцы Падляшскага і часткі Любэльскага ваяводства надзвычайнага становішча.

Нягледзячы на тое, што рэжым надзвычайнага становішча скончыўся, новы закон захаваў забарону на ўезд.

Адмыслоўцы дадаюць, што Падляшша будзе фіксаваць страты яшчэ доўга пасля таго, як крызіс на мяжы скончыцца. Жыхары асцерагаюцца, што пасля зімы зайсці ў лес усё роўна будзе цяжка, бо на мяжы будуецца сцяна і ўзмацняецца прысутнасць дзяржаўных службаў і войска.

ав

Падляшша - месца, дзе жывуць не толькі і палякі

27.12.2021 13:27
Тыднёвік «Ніва» апісвае гісторыю латышкі, якая перасялілася на Падляшша.