Беларуская Служба

Радыёжурналістка Вольга Сямашка: У Беларусі журналістаў не засталося. Губляецца кавалак беларускай карціны света

13.02.2022 12:51
З нагоды Дня радыё галоўная рэдактарка Беларускай рэдакцыі Радыё «Ўнэт» Вольгай Сямашка распавяла пра беларускае радыёвяшчанне ва ўмовах зачысткі інфапрасторы.
Аўдыё
Вольга Сямашка Крыніца: "Радыё Ўнэт"

13 лютага ў свеце адзначаюць Дзень радыё, вызначаны ЮНЕСКА ў 2012 годзе. Менавіта 13 лютага 1946 года ўпершыню выйшла ў эфір перадача «Радыё ААН», станцыя якога размяшчалася ў штаб-кватэры арганізацыі. Гэтае свята мае падкрэсліць значэнне радыё для развіцця грамадства, а доступ да інфармацыі мае вызначальнае значэнне для тых краінаў, дзе ўлады імкнуцца любым коштам увесці сваю манаполію на інфармацыю. Гэта выдатна бачна на прыкладзе рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Пасля гвалту дзяржавы, ужытым супраць сваіх грамадзянаў вялікая колькасць супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ сышлі адтуль, кіруючыся маральна-этычнымі арыенцірамі. Асабістая гісторыя нашай сённяшняй суразмоўцы выдатны прыклад гэтага.

З нагоды Дня радыё галоўная рэдактарка Беларускай рэдакцыі Радыё «Ўнэт» Вольгай Сямашка распавяла пра беларускае радыёвяшчанне ва ўмовах зачысткі інфапрасторы:​

- Важна разумець, што пасля выбараў 2020 года і недзе так да сярэдзіны 2021 года журналістам, у тым ліку радыёжурналістам, было складна працаваць у сувязі з тым, што значная частка экспертаў, тых хто ўплывае на грамадскую думку, фізічна знаходзілася ў Беларусі. Яны былы пад палітычным ціскам, паводзілі сябе асцярожна, часам было складана атрымаць ад іх нейкі каментар. Тым не менш да канца 2021 года, мне здаецца, уся экспертная супольнасць апынулася па-за межамі Беларусі. Адпаведна праблема з атрыманнем экспертнага меркавання знікла.

Аднак зараз адчуваецца іншая вялікая праблема, мне здаецца, яна тычыцца не толькі радыё, але ўсіх СМІ – у Беларусі фактычна не засталося журналістаў. Некаторыя рэдакцыі прымусова эвакуявалі сваіх журналістаў, здараліся выпадкі, калі тых, хто не захацеў з’язджаць, звальнялі. І ў сувязі з тым, што ў Беларусі не засталося незалежных журналістаў, губляецца пэўны кавалак карціны света, менавіта беларускай карціны света. (...)

Радыёжурналістка Вольга Сямашка таксама распавяла нам пра тое, як адток кадраў з дзяржаўных СМІ паўплываў на працу беларускіх вяшчальнікаў за мяжой, таксама яна паспрабавала адказаць на пытанне, ці голас замежных беларускіх станцый чутны ў Беларусі.

Размову цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж