Беларуская Служба

Упершыню ў Польшчы была праведзена такая працэдура: перфузія лёгкіх

17.02.2022 14:13
Перфузія лёгкіх дае надзею на павелічэнне колькасці трансплантацый гэтага органа.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnekalhh/pixabay

Спецыялісты Універсітэцкага клінічнага цэнтра ў Гданьску правялі перфузію лёгкіх. Унікальнасць гэтай аперацыі заключаецца ў тым, што яна праводзіцца па-за арганізмам донара.

Перфузія лёгкіх дае надзею на павелічэнне колькасці трансплантацый гэтага органа ў Польшчы. Перфузіраваныя лёгкія спецыялісты змясцілі ў спецыяльны посуд, злучаны з трубкамі. Там лёгкія прайшлі працэс ачышчэння і рэгенерацыі, тлумачыць доктар Войцех Кароляк з аддзялення кардыяхірургіі і сасудзістай хірургіі Універсітэцкага клінічнага цэнтра ў Гданьску.

Гэта працэдура, якая ацэньвае, рэгенеруе і ажыўляе лёгкія ад донараў, якія спачатку непрыдатныя для трансплантацыі. Рэгенерацыя заключаецца ва ўвядзенні лёгкіх у асяроддзе ідэальных параметраў: вентыляцыі, ціску ў сасудах і іншых. У лёгкія ўводзіцца вадкасць, якая павінна іх лячыць. Гэтая вадкасць спецыяльна створана для гэтага.

Праз некалькі гадзін лекары на падставе атрыманых вынікаў ацэньваюць параметры органа і прымаюць рашэнне аб правядзенні ці не трансплантацыі лёгкіх. Тыя, якія ўпершыню ў Польшчы прайшлі перфузію ва Універсітэцкім клінічным цэнтры ў Гданьску, у канчатковым рахунку не падыходзілі для трансплантацыі, але ўвесь працэс з'яўляецца каштоўным урокам на будучыню, – адзначае доктар Войцех Кароляк.

Каля 10-12 працэнтаў донараў – гэта донары лёгкіх. Штогод праводзіцца 60-80 трансплантацый лёгкіх. Аднак патрэба ў такіх метадах лячэння значна большая. Я думаю, што працэдура перфузіі можа павялічыць гэты працэнт на 20-25 працэнтаў. Цяпер мы больш смела будзем праводзіць гэтую працэдуру. Напэўна, 75 працэнтаў лёгкіх будуць адпаведныя для перасадкі. Зразумела, гэта не значыць, што ўсе лёгкія, якія падвяргаюцца перфузіі, не будуць ідэальныя.

Выкарыстанне перфузіі лёгкіх ex vivo, то бок па-за арганізмам донара, у гданьскай бальніцы можа значна знізіць праблему з органамі для трансплантацыі ва ўсёй Польшчы, пры гэтым Паморскае ваяводства, на поўначы краіны, знаходзіцца ў лідарах, калі гаворка ідзе пра донарства і трансплантацыю органаў.

Адзначым, што Універсітэцкі клінічны цэнтр у Гданьску плануе пашырыць працу банка тканак і клетак, што дасць магчымасць выйсці на іншыя напрамкі транспланталогіі.

яс/Аляксандра Нятопель

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка