Беларуская Служба

Польшча пакрые выдаткі на медыцынскія паслугі ўцекачам з Украіны

28.02.2022 16:40
Правілы аказання медыцынскіх паслуг грамадзянам Украіны будуць ідэнтычныя правілам польскіх пацыентаў.
Warszawa, 28.02.2022. Punkt informacyjny dla uchodźców z Ukrainy, 28 bm. w Pałacu Kultury i Nauki w Warszawie.
Warszawa, 28.02.2022. Punkt informacyjny dla uchodźców z Ukrainy, 28 bm. w Pałacu Kultury i Nauki w Warszawie. PAP/Paweł Supernak

Польшча пакрые выдаткі на медыцынскія паслугі ўцекачам з Украіны.  У сувязі з узброеным канфліктам ва Украіне ўцекачам у Польшчы, якія звяртаюцца па медыцынскую дапамогу да сямейнага лекара, спецыялізаванай клінікі або шпіталя, павінна быць аказана адпаведная медыцынская дапамога, піша партал onet.pl.

Гэта датычыцца асоб, якія маюць пацвярджэнне Польскай памежнай службы або штамп Польскай памежнай службы ў праязным дакуменце, які даказвае легальнае знаходжанне гэтай асобы ў Польшчы пасля перасячэння мяжы 24 лютага 2022 г. у сувязі з узброенымі дзеяннямі.

Правілы аказання медыцынскіх паслуг грамадзянам Украіны будуць ідэнтычныя правілам польскіх пацыентаў.

Каб звярнуцца па медыцынскую дапамоу, пазваніце на нумар 800 137 200 або запоўніце форму па спасылцы ніжэй:

Бясплатная медыцынская падтрымка для асоб з Украіны

Да слова, папулярны польскі інфармацыйны партал onet.pl частку матэрыялаў цяпер выпускае на ўкраінскай мове.

вх