Беларуская Служба

Нелегальныя мігранты з польска-беларускай мяжы ўцякаюць на Захад

23.04.2022 11:14
«Многія НДА ў Польшчы цалкам рэалізуюць сцэнар, напісаны ў Крамлі», – сказаў Адам Андрушкевіч, сакратар канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы.
Ілюстрацыяjodylehigh/pixabay.com/CC0

«Многія НДА ў Польшчы цалкам рэалізуюць сцэнар, напісаны ў Крамлі», – сказаў Адам Андрушкевіч, сакратар канцылярыі прэм'ер-міністра ў інтэрвʼю пятнічнай газеце «Nasz Dziennik».

Андрушкевіч спаслаўся на інфармацыю памежнай службы, што звычайнай з’явай з’яўляецца тое, што замежнікі, якія нелегальна перасеклі польска-беларускую мяжу і звярнуліся па міжнародную абарону, потым уцякаюць у Заходнюю Еўропу. «Гэта інфармацыя, якая пацвярджае тое, пра што мы гаворым з 2015 года, з таго часу, як пачаўся поўнамаштабны міграцыйны крызіс у Еўропе. Гэта не бежанцы, людзі, якім тэрмінова патрэбна дапамога і міжнародная абарона. Гэта так званыя эканамічныя мігранты – людзі, якія чакаюць забяспечанага, але непатрабавальнага жыцця ў Заходняй Еўропе», – сказаў ён.

Андрушкевіч ацаніў, што «асноўная іх мэта – жыць у дабрабыце». «Мы перасцерагаем, але вялікія групы карысных ідыётаў, якія падтрымліваюць апазіцыю, не жадаюць нас слухаць і працягваюць з вялікай упартасцю дапамагаць гэтым людзям патрапіць у нашу краіну. Такім чынам яны легітымізуюць злачынную практыку незаконнага перасячэння мяжы Еўрасаюзу», – указаў ён.

На пытанне, як ён успрымае крытыку ў бок Памежнай службы з боку няўрадавых арганізацый, якія патрабуюць адкрыцця польска-беларускай мяжы для мігрантаў, ён адказаў: »Гэта антыдзяржаўныя выпады. Сёння заходнія СМІ засыпаюць нас навіной, што некаторыя няўрадавыя арганізацыі – экалагічныя – залежаць ад грошай з Крамля. Масква робіць гэта не з добрага сэрца, а хоча, каб дзейнасць гэтых арганізацый служыла яе палітыцы. Гэта паказвае пэўныя механізмы якімі кіруецца свет няўрадавых арганізацый і небяспекі, якія ім пагражаюць».

«Я не кажу, што няўрадавыя арганізацыі ў Польшчы бяруць грошы ў расіянаў. Але я назіраю, што многія з іх цалкам рэалізуюць сцэнар, напісаны ў Крамлі. Магчыма, яны робяць гэта свядома, а можа і не – але гэта не мае значэння на дадзены момант. Зацікаўленасць расіянаў заключаецца ў дэстабілізацыі сітуацыі на нашых усходніх межах, і гэтыя арганізацыі спрыяюць гэтаму», – падкрэслілі дзяржсакратар у канцылярыі прэмʼер-міністра.

Паводле яго слоў, «нелегальныя мігранты могуць быць небяспечнымі». «Яны вельмі часта зʼяўляюцца паслядоўнікамі радыкальнага ісламу, якія жадаюць увесці законы шарыяту ў Еўропе. Такіх людзей нельга пускаць на тэрыторыю Польшчы. Той, хто ім дапамагае, парушае закон і забівае асновы бяспекі краіны», – адзначыў ён.

Паводле Андрушкевіча, Масква хоча замахнуцца на добрае імя польскіх жаўнераў і афіцэраў. «Польскія службы збіраюць доказы таго, што наша краіна стала галоўнай мішэнню расійскай прапаганды. Расійскія рэжымныя СМІ атакуюць нашу краіну кожны дзень. І кожны, хто сёння прадае непраўдзівую інфармацыю пра абаронцаў нашых межаў і атакуе іх у СМІ, стаіць плячом да пляча з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным», – падкрэсліў ён.

ав

Іншаземцы, якія нелегальным чынам трапляюць у Польшчу з Беларусі, уцякаюць з адкрытых цэнтраў для ўцекачоў

20.04.2022 18:11
Паводле Памежнай службы, абставіны сведчаць аб тым, што грамадзяне Ірака пакінулі Польшчу, раней наўмысна ўвёўшы ў зман усе службы.