Беларуская Служба

Колькі ўкраінцаў сапраўды жыве ў Польшчы вызначаецца паводле «кукі»

29.04.2022 14:30
Даследчыкі прынялі метад, які паспяхова выкарыстоўваецца, у тым ліку, у маркетынгу.
Rzeszów
Rzeszówshutterstock.com/Iakov Filimonov

Колькі ўкраінцаў сапраўды жыве ў Польшчы вызначаецца паводле «кукі», чытаем у выданні Gazeta Wyborcza Rzeszów.

Саюз польскіх гарадоў правёў даследаванне, каб палічыць, колькі ўцекачоў з Украіны ў сакавіку пражывала ў 12 буйных польскіх гарадах.

І так напрыклад, колькасць жыхароў у горадзе Жэшув блізка польска-украінскай мяжы, у сакавіку павялічылася на больш чым 100 тысяч, то бок на 30 працэнтаў.

Справаздача падрыхтаваная даследча-аналітычным цэнтрам «Саюз польскіх гарадоў імя Паўла Адамовіча» пад назвай «Гарадская гасціннасць: вялікі рост, праблемы і магчымасці – Справаздача аб бежанцах з Украіны ў найбуйнейшых гарадах Польшчы» – гэта дакумент, у якім прадстаўлены прыблізныя дадзеныя аб колькасці ўкраінцаў і ўкраінак, якія знаходзяцца ў Польшчы, з указаннем месца іх знаходжання.

Мы ведаем дакладна адну лічбу – гэта зарэгістраваная Памежнай вартай колькасць людзей, якія перасякаюць польска-ўкраінскую мяжу. Вядома, што дагэтуль мяжу перайшлі 3 мільёны чалавек, але не вядома, колькі засталося ў Польшчы і дзе яны знаходзяцца, – кажа суаўтар дакладу Марцін Войдат, дырэктар аддзела аналізу і даследаванняў Саюза польскіх гарадоў.

Ён тлумачыць, што гэта можна вызначыць некалькімі рознымі метадамі – напрыклад, параўнаўшы колькасць вады, якая выкарыстоўвалася ў горадзе да і пасля 24 лютага. Таксама можна было параўнаць збор смецця. Аднак даследчыкі прынялі метад, які паспяхова выкарыстоўваецца, у тым ліку, у маркетынгу.

Выкарыстоўваліся даныя са смартфонаў. Марцін Войдат нагадвае, што падчас прагляду ў Інтэрнэце мы згаджаемся на доступ да нашага тэлефона, націскаючы «кукі». І калі месца, дзе наш тэлефон уваходзіць у сістэму, з'яўляецца, напрыклад, гандлёвым цэнтрам, мы можам чакаць, што атрымаем рэкламу аб месцы або прадукце. Улічвалася мова, на якой ішлі пошукі ў інтэрнэце – украінская і расійская, а таксама тое, ці ўваход з гэтага тэлефона ва Украіне хаця б адзін раз за апошні год, – тлумачыць дырэктар Войдат.

Даследчыкі правяралі, дзе, у якіх польскіх гарадах смартфоны часцей за ўсё ўваходзілі ў сістэму. І на гэтай аснове вызначылі, што, напрыклад, у горадзе Жэшув блізка мяжы з Украінай на 1 красавіка ўкраінцы складалі 35% насельніцтва горада, – чытаем у выданні Gazeta Wyborcza Rzeszów.

яс