Беларуская Служба

Белдом: беларусам пастаянна патрэбна дапамога

24.06.2022 11:24
Беларусы працягваюць уцякаць з краіны. Асноўная прычыны – палітычны пераслед і тэрор, якія ўсталяваў у Беларусі ўзурпатар Лукашэнка.
Аўдыё
  • Беларускі дом у Варшаве дапамагае беларусам ахвярам палітычных рэпрэсій
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/belaruskidom

Нядаўна BYSOL паведаміў, што дапамог выехаць з Беларусі лекару з Віцебска Яўгену Павелка, які прымаў актыўны ўдзел у мірных пратэстах знаходзіцца ў бяспецы ў Польшчы. Іншай арганіацыя, якая дапамагае беларусам ратавацца ад тэрору з’яўляецца Белаурсі Дом у Варшаве. Мы паразмаўлялі пра тое, якая дапамога аказваецца Домам беларусам.

Са жніўня 2020 года людзі, якія актыўна прымалі ўдзел у акцыях пратэсту сталі ахвярамі пераследу. Многія сутыкнуліся з затрыманнямі, гвалтам і пратаколамі, са звальненнем з працы.

Лукашысты далей палююць на палітычна актыўных людзей. У сувязі з гэтым многія Беларусы вымушаных ратавацца ўцёкамі.

Найчасцей адбываецца гэта так, што дзякуючы дапамозе BYSOL яны бяспечна дабіраюцца да Грузіі, а потым Беларускі дом у Варшаве дапамагае з атрыманнем гуманітарнай візы ў Польшчу. Пра тое, чым яшчэ дапамагае Беларускі дом у Варшаве беларусам, якія вымушаныя ўцякаць з Радзімы з-за палітычных рэпрэсій, мы паразмаўлялі са старшынём Беларускага дому Алесем Зарэмбюком.

- Што тычыцца візавай падтрымкі ды дапамогі, то мы кожны дзень атрымліваем такія просьбы. Гэта просьбы з Турцыі, Расіі ды Грузіі. Гэта апошнім часам пасля пачатку вайны ва Украіне. Да гэтага былі дзясяткі  просьбаў аб дапамозе ад рэпрэсіраваных рэжамам у Беларусі. Цяпер мы атрымліваем вельмі шмат заявак ад асобаў, якія хочуць працягнуць візу ў Польшчы пасля прыезду з Украіны. Гэта падвойныя ўцекачы. Спачатку яны прыехалі ва Украіну з Беларусі ды жылі там. Потым у звязку з вайной яны былі вымушаныя прыехаць у Польшчу. Тут прынята адпаведнае заканадаўства і гэты практычны механізм падаўжэння віз для беларусаў павінен пачаць працаваць з 1 ліпеня. Але гэта не адмяняе таго, што нам надалей прыйдзецца дапамагаць людзям, якія знаходзяцца ў Грузіі, ці нехта без візы. Гэта тыя, у каго вельмі сур’ёзная сітуацыя, яны маюць 24 гадзіны, каб з’ехаць.    

Вы вывозіце людзей за 24 гадзіны?

- Мы не займаемся ад А да Я арганізацыяй эвакуацыі. Мы дапамагаем, калі да нас звяртаюцца. Нашы рэкамендацыі, каб людзі як мага хутчэй выязджалі ў любую бяспечную краіну: Грузію ці Турцыю, адтуль сюды. З красавіка адчынілася мяжа Беларусі з Польшчай. Калі нейкая экстранная сітуацыя, людзі могуць паспрабаваць перайсці мяжу з Польшчай ды Літвой без візы. 

Польшча ўжо год змагаецца з наплывам нелегальных уцекачоў у Беларусі, многіх вяртаюць назад. Ці беларусам, што ўцякаюць ад рэжыму, гэта не пагражае?

- Да беларусаў ставяцца добра. Такія прыклады былі неаднаразовыя, калі беларусы прасілі палітычны прытулак адразу на памежным пераходзе. Галоўнае перайсці беларускую мяжу.   Але такіх сітуацый мала. За апошнія 100 дзён вайны такога не было. У асноўным людзі з’язджаюць пра Расію, Грузію, часам Турцыю. Хаця гэта дорага. Былі сітуацыі, калі мы дапамагалі ў атрыманні польскай гуманітарнай візы ў Турцыі. Мы працягваем гэта рабіць.

Дарэчы, ці бываюць людзі ,якія імкнуцца падмануць і выдаць сябе за ўцекача?

- Справа  далікатная. Мы  спрабуем даведацца пра чалавека ў асяроддзі. Просім даць дзве рэкамендацыі ад людзей, якія могуць пацвердзіць факт рэпрэсій. Гэта апошні крок. Звычайна, калі ёсць пацверджаныя факты рэпрэсій, людзі проста прысылаюць сканы, мы выстаўляем запрашэнне. Дарэчы, вельмі важна падзякаваць польскім консулам у Беларусі, якія сапраўды робяць вельмі вялікую працу і моцна дапамагаюць.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч