Беларуская Служба

Амаль 9 прац. палякаў падтрымлівае рашэнне Канстытуцыйнага суда аб узмацненні жорсткасці антыабортнага закону

21.10.2022 11:10
Зараз у Польшчы аборт дазволены толькі ў двух выпадках – калі цяжарнасць наступіла ў выніку згвалтавання і калі цяжарнасць пагражае жыццю жанчыны.
Trybunał Konstytucyjny
Trybunał KonstytucyjnyPAP/Tomasz Gzell

4,9 працэнта палякаў ацанілі «безумоўна добра», а 4 прaц. «даволі добра» рашэнне Канстытуцыйнага суда ад 22 кастрычніка 2020 г., які прызнаў неканстытуцыйнымі, то бок забараніў, аборты з-за пашкоджанняў або дэфектаў плоду. 54,8 прац. апытаных палякаў далі ацэнку гэтаму рашэнню «адназначна няправільна», 17,6 працэнта апытаных не ацанілі прысуд ні добра, ні дрэнна, піша Rzeczpospolita.

Апытанне грамадскай думкі праводзіў інстытут IBRiS па заказу партала Onet.

Зараз у Польшчы аборт дазволены толькі ў двух выпадках – калі цяжарнасць наступіла ў выніку згвалтавання і калі цяжарнасць пагражае жыццю жанчыны. Гэта робіць польскі закон аб абортах адным з самых жорсткіх у свеце.

Прысуд ад 22 кастрычніка 2020 года выклікаў хвалі пратэстаў у Польшчы. У дэманстрацыі супраць гэтага прысуду ў Варшаве тады ўдзельнічала каля 100 тысяч чалавек.

У рэспандэнтаў пыталіся таксама хто, на іх думку, нясе адказнасць за вынясенне на столькі жорсткага рашэння Канстытуцыйнага суда.

Аказалася, што большасць апытаных адказным за ўвядзенне антыабортнага закону лічаць лідара партыі «Права і справядлівасць» Яраслава Качыньскага (27,2%), 22,1 працэнта мяркуюць, што за пастановай стаяць кіраўнікі Каталіцкага касцёла.

Апытанне праведзена 20 кастрычніка 2022 года Інстытутам рынкавых і сацыяльных даследаванняў па агульнанацыянальнай выбарцы з 1100 чалавек метадам CATI.

яс