Беларуская Служба

М. Маравецкі: У выніку палітычных і эканамічных пераўтварэнняў найбольш пацярпелі пажылыя людзі

09.12.2022 14:32
11 снежня спаўняецца пяць гадоў з таго часу, калі Матэвуш Маравецкі стаў прэмʼерам.
Mateusz Morawiecki
Mateusz MorawieckiPAP/Tomasz Waszczuk

У выданні Super Express інтэрв’ю з прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім, які кажа, што яму прыходзіцца кіраваць дзяржавай у цяжкія часы пандэміі, крызісу і вайны.

11 снежня спаўняецца пяць гадоў з таго часу, калі Матэвуш Маравецкі стаў прэмʼерам. «Безумоўна, гэта былі вельмі складаныя пяць гадоў майго кіравання. Было шмат цяжкасцяў, якіх я не чакаў, такіх як пандэмія або вайна. А таксама высокая макраэканамічная напружанасць або рост цэн», – сказаў кіраўнік ураду. «Я вельмі рады, што нам удалося захаваць працоўныя месцы, таму што беспрацоўе доўгі час было самай вялікай праблемай у Польшчы, людзі яго вельмі баяліся», – адзначыў прэмʼер.

На думку Маравецкага, у выніку палітычных і эканамічных пераўтварэнняў найбольш пацярпелі пажылыя людзі, польскія пенсіянеры, таму вялікае дасягненне – увядзенне фінансавай падтрымкі для іх у выглядзе так званай 13-ай і 14-ай пенсіі ды высокай індэксацыі пенсіяў.

Маравецкі падкрэсліў, што яго цешыць поспех сацыяльных праграм, як падтрымка сем’яў з дзецьмі і пажылых асоб. Гэта было магчыма дзякуючы рэфармаванню сістэмы дзяржаўных фінансаў і ўзмацненню кантролю над бюджэтам.

Кіраўнік ураду прызнаў, што не ўсе праекты, напрыклад «Кватэра плюс», удалося ажыццявіць. Але, на думку Маравецкага, агульны вынік яго праўлення пазітыўны.

нг