Беларуская Служба

Сёлета ў Кнышынскай пушчы плануецца высекчы дрэвы на плошчы 50 гектараў

07.03.2023 16:25
Чытачы выдання Gazeta Wyborcza звяртаюць увагу на спусташэнне Петрашэўскага лесу (Las Pietrasze, Кнышынская пушча). 
 .
Ілюстрацыйнае фота.shutterstock/Aleksander Bolbot

Увесь гэты лес перакатаны трактарамі: знішчаны дарогі, лясная падсцілка, драбнейшыя дрэвы» – паведамляюць чытачы і і дасылаюць фота.

Дзяржаўныя структуры пацвярджаюць планы высечак у Сольніцкім лясніцтве.

Яраслаў Краўчык, прэс-сакратар Рэгіянальнай дырэкцыі дзяржаўных лясоў у Беластоку, гаворыць што высечкі планавыя: гэта звязана з узростам дрэў, пасаджаных леснікамі некалькі дзесяцігоддзяў таму, і неабходнасцю захоўваць суцэльнасць лесу, гэта значыць стабільнасць і даўгавечнасць экасістэмы.

У дрэў, якія перасягнулі ўзрост каля 100 гадоў, проста пачынае з'яўляцца гніенне. Ураганы, моцны вецер лёгка ламаюць такія дрэвы. Дрэвы ў гэтым узросце таксама аслабленыя і лягчэй заражаюцца рознымі хваробатворнымі мікраарганізмамі, што прыводзіць да гібелі дрэў і неабходнасці іх выдалення. Таму для захавання лесу неабходна нарыхтоўваць дарослыя дрэвы і саджаць новыя. План нарыхтоўкі драўніны ў такім выглядзе зʼяўляецца элементам плана лесаўпарадкавання. Яно зацверджана міністэрствам.

Сёлета работы па нарыхтоўцы драўніны ў розных частках ляснога масіву не перавысяць 50 га.

У рамках 10-гадовага плана лесаўпарадкавання ў Дойлідскім лясніцтве, які заканчваецца ў 2026 годзе, гэты год зʼяўляецца апошнім з запланаваных лесанарыхтовак у Петрашэўскім лесе, заяўляе прэс-сакратар.

Адам Богдан з фундацыі «Fota4Climate» падчас апошняй сустрэчы з прадстаўнікамі Дойлідскага лясніцтва гаварыў пра суцэльныя высечкі ў кантэксце захавання сасны як пароды. Паводле навуковых прагнозаў, сасна знікне ў Польшчы праз некалькі дзесяцігоддзяў з-за змены клімату.Такая зʼява ўжо назіраецца на поўдні краіны. «Суцэльныя высечкі толькі пагаршаюць сітуацыю, бо знішчаюць спелыя дрэвы і ўзмацняюць неспрыяльныя кліматычныя змены, асабліва ўсыханне лесу», – адзначае Богдан.

Доктар псіхіятрыі Катажына Сіманенка, якая выкарыстоўвае ў лячэнні лесатэрапію, звяртае ўвагу, што важна падтрымліваць і захоўваць прыродны ландшафт, які можа падтрымаць нас у эпоху абвастрэння рознага кшталту крызісаў.

Матэрыял цалкам чытайце ў Gazeta Wyborcza.

вх