Беларуская Служба

Польскае радыё падпісала пагадненне, датычнае асвятлення Tour de Pologne (ВІДЭА)

31.03.2023 18:53
Пагадненне падпісалі старшыня праўлення Польскага радыё Агнешка Каміньска і вядомы польскі спартовец Чэслаў Ланг.
Аўдыё
  • Польскае радыё падпісала пагадненне, датычнае асвятлення Tour de Pologne
Prezes LANG TEAM - Czesław Lang i Prezes Polskiego Radia - Agnieszka Kamińska
Prezes LANG TEAM - Czesław Lang i Prezes Polskiego Radia - Agnieszka KamińskaDariusz Fiuk

Польскае радыё будзе адзінай радыёстанцыяй, у эфіры якой будуць транслявацца спаборніцтвы Tour de Pologne. Адпаведнае пагадненне было падпісанае ў Варшаве. Юбілейная, 80-я па ліку гонка стартуе 29 ліпеня.

Tour de Pologne альбо інакш Тур Польшчы – штогадовая шашэйная шматдзённая велагонка па дарогах краіны. Першая гонка адбылася ў 1928 годзе. Уваходзіць у лік велагонак UCI World Tour.

Першы Тур Польшчы адбыўся ў верасні 1928 года, а яго арганізатарамі былі Таварыства веласіпедыстаў Варшавы і кракаўская газета «Спартыўны агляд». У ім прыняў удзел 71 веласіпедыст. Да 1992 года ў спаборніцтвах прымалі ўдзел аматары.

У 1993 годзе арганізацыяй тура заняўся срэбны прызёр маскоўскай Алімпіяды, вядомы польскі велагоншчык Чэслаў Ланг. Пад яго кіраўніцтвам велагонка хутка набрала папулярнасць. У прафесійныя склады каманд-удзельніц тура сталі заяўляцца першыя велічыні сусветнага веласпорту. Для арганізацыі спаборніцтва была створаная кампанія, якая атрымала назву Lang Team.


Polskie Radio podpisało porozumienie dotyczące transmisji wyścigu kolarskiego Tour de Pologne. Na mocy porozumienia Polskie Radio objęło ogólnopolski patronat medialny na zasadzie wyłączności wśród rozgłośni radiowych nad jednym z najbardziej prestiżowych wyścigów kolarskich w Europie. Polskie Radio podpisało porozumienie dotyczące transmisji wyścigu kolarskiego Tour de Pologne. Na mocy porozumienia Polskie Radio objęło ogólnopolski patronat medialny na zasadzie wyłączności wśród rozgłośni radiowych nad jednym z najbardziej prestiżowych wyścigów kolarskich w Europie.

І вось, паміж Чэславам Лангам як прадстаўніком кампаніі Lang Team і Польскія радыё было падпісанае пагадненне аб трансляцыі дзяржаўнай радыёстанцыяй спаборніцтваў Tour de Pologne. Ад імя Польскага радыё дакумент падпісала старшыня праўлення Агнешка Каміньска.

- Я ганаруся тым, што Польскае радыё будзе адзінай радыёстанцыяй, якая будзе працаваць з Lang Team і спартоўцамі ды будзе трансляваць спаборніцтвы. Гэта не толькі гонар, але і радасць. Нашы рэпарцёры будуць суправаджаць спартоўцаў і балельшчыкаў, а таксама ў рэальным часе перадаваць інфармацыю з трасы гонкі.

У сваю чаргу Чэслаў Ланг зазначыў, што для яго супрацоўніцтва з Польскім радыё вельмі важнае. «Польскае радыё і веласіпедны спорт аб’ядноўвае тое, што ў нас, як і ў радыё, шырокая аўдыторыя, бо Tour de Pologne праходзіць пра больш чым 500 населеных пунктаў», – сказаў вядомы польскі спартовец.

- Польскае радыё і веласіпедны спорт аб’ядноўвае тое, што мы – сярод людзей. Мы праязджаем праз 500 населеных пунктаў, вязем людзям радасць, пазітыўныя эмоцыі – так як радыё дае людзям радасць і эмоцыі. Мы хочам вярнуцца да старых радыйных традыцый, бо ў апошні час са спаборніцтваў былі толькі кароткія навіны, а цяпер у нас ёсць планы, каб праводзіць трансляцыю цэлых этапаў велагонкі і быць блізка да веласіпедыстаў і балельшчыкаў.

У рамках супрацоўніцтва арганізатараў велагонкі і Польскага радыё будзе запісаная серыя падкастаў, прысвечаных гісторыі веласпорту ў Польшчы. Рэпартажы з Tour de Pologne і перадачы, прысвечаныя спаборніцтвам і гісторыі веласпорту ў Польшчы, будуць гучаць на хвалях Першага, Трэцяга і Чацвёртага каналаў Польскага радыё, а таксама ў эфіры радыёканалу для дзяцей. Дарэчы, сёлета адзначаецца некалькі юбілеяў, звязаных з Tour de Pologne. Па-першае, гэта 95-годзе велагонкі, якая пазней перарадзілася ў Tour de Pologne; па-другое, 80-годдзе ўласна Туру Польшчы і па-трэцяе, 30-годдзе з моманту, калі спаборніцтва арганізоўваецца Lang Team.

80-я юбілейная гонка Tour de Pologne пачнецца 29 ліпеня, а закончыцца 2 жніўня. Першы этап спаборніцтва пачнецца і закончыцца ў Познані на захадзе краіны. На сённяшні дзень поўная траса велагонкі пакуль не ўстаноўленая і прапрацоўваецца.

вс

слухайце аўдыёфайл