Беларуская Служба

У Вільні абмяркуюць выкарыстанне ўніверсальнай юрысдыкцыі для беларусаў

08.06.2023 11:36
Як пацярпелыя могуць дамагчыся справядлівасці? Калі будзе арганізаваны Трыбунал па Беларусі? - , на гэтыя пытанні паспрабуюць адказаць удзельнікі міжнароднай канферэнцыі ў Вільні 12 чэрвеня.
Аўдыё
  • Беларуская служба польскага радыё папрасіла прэсавую сакратару JusticeHub Ксенію Тарасевіч распавесці пра будучыню канферэнцыю і механізм універсальнай юрысдыкцыі.
Ілюстрацыя Salivanchuk Semen/Shutterstock

Толькі за лета-восень 2020 года больш за 5 тысячаў беларусаў паскардзіліся на катаванні. Ад лета 2020 года да сакавіка паводле палітычна матываваных спраў было асуджана больш за 3 тысячы чалавек. Махавік рэпрэсіяў не стрымліваецца, рэжым Лукашэнкі імкліва рухаецца ад аўтарытарызму да неататалітарызму. Вінныя ў гэтым не панеслі ніякай адказнасці, а выпраўленне мае вызначыць далейшае развіццё Беларусі ў постлукашэнкаўскі перыяд. Каб так сталася ў будучыні, дзейнічаць трэба ўжо цяпер.

Як пацярпелыя могуць дамагчыся справядлівасці ў цяперашніх умовах? Калі будзе арганізаваны Трыбунал па Беларусі? У тым ліку пра гэта будуць размаўляць 12 чэрвеня на міжнароднай канферэнцыі «Адказнасць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці і міграцыйны крызіс: перспектывы міжнароднага правасуддзя».

Сімпозіум арганізоўвае JusticeHub сумесна з Міністэрствам юстыцыі Літвы. На канферэнцыі прадугледжана вялікае прадстаўніцтва беларускай дэмакратычнай супольнасці, юрытсаў, да прыкладу Польшча будзе прадстаўлена міністрам юстыцыі, генральным праурорам Збігневай Зёбрай.

Беларуская служба польскага радыё папрасіла прэсавую сакратару JusticeHub Ксенію Тарасевіч распавесці пра сваю арганізацыю:

- Цэнтр Права і дэмакратыі Justice Hub быў заснаваны ў 2021 годзе. Наша місія – дапамагчы ў правядзенні дэмакратычных рэформаў у Беларусі. Мы дапамагаем ахвярам рэжыму Лукашэнкі аднавіць справядлівасць – асістуем у падачы спраў у літоўскую пракуратуру па механізме ўніверсальнай юрысдыкцыі. На жаль, больш інфармацыі пра структуру нашай арганізацыі, а таксама пра тыя справы, якімі мы займаемся я надаць не магу, бо гэта забараняюць пратаколы бяспекі. Адзінае, што магу сказаць, Цэнтрам Justice Hub кіруе былая старшыня Канстытуцыйнага суда Літвы Даініюс Жалімас. (...)

Запыталі ў Ксеніі Тарасевіч, ці ў Літве атрымалася давесці нейкія справы беларусаў да прысуды, або судовага разгляду:

- Пакуль такога не было. Расследавання справаў па ўніверсальнай юрысдыкцыі – гэта вельмі доўгі і зацягнуты працэс. Усе справы расследуюцца так бы мовіць дыстанцыйна, бо з відавочных прычынаў, літоўскія следчыя не маюць магчымасці працаваць у Беларусі. Адпаведна вялікую ролю ў гэтым працэсе адыграюць беларускія праваабарончы, якія дапамагаюць следчым назапашваць матэрыялы, у тым ліку, наша арганізацыя. (...)

Падрабязней пра праблему задзейнічаная механізму ўніверсальнай юрысдыкцыі ў беларускіх рэаліях і міжнародную канферэнцыю па гэтым пытанні мой слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Генпракурору Германіі падалі скаргу на беларускіх сілавікоў за злачынствы супраць чалавечнасці

02.11.2021 15:39
У скарзе ўтрымліваецца інфармацыя пра злачынствы з боку органаў бяспекі пасля 9 жніўня 2020 году.

Офіс Святланы Ціханоўскай: Мы шмат робім, каб прымусіць Лукашэнку пайсці на перамовы пра новыя сумленныя выбары

10.01.2022 17:12
Як бачаць сваю дзейнасць у офісе Святланы Ціханоўскай у 2022 годз? Прэс-сакратар Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна перакананая, што трэба паступова рабіць сваю працу, і вынікі будуць.