Паводле апошніх звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, у канцы 2024 года за мяжой на працягу мінімум шасці месяцаў пражывалі каля 76,4 тыс. палякаў — на 1,5 тыс. менш, чым годам раней, і гэта найменшая колькасць за апошнія тры гады, — паведамляе газета Rzeczpospolita.
Аднак, як адзначае ведамства, гэтыя дадзеныя не адлюстроўваюць усяго маштабу міграцыі, бо шмат хто не паведамляе пра часовыя выезды. Паводле прафесаркі Ізабелы Грабоўскай з Акадэміі Леона Казьміньскага, штогод вяртаецца прыкладна 30 тыс. чалавек. Усяго з 2017 па 2024 год у Польшчу магло вярнуцца каля 300 тыс. польскіх мігрантаў.
Сярод прычын — высокія выдаткі на жыццё ў заходніх краінах, праблемы з інтэграцыяй, няпэўнасць на рынку працы і новыя магчымасці на радзіме. Змяняецца і характар міграцыі: замест доўгатэрміновых выездаў за-за мяжу, сярод палякаў пераважаюць кароткатэрміновыя і ратацыйныя. Напрыклад, 75% палякаў, што працуюць у Нідэрландах, знаходзяцца там менш за 9 месяцаў.
Польскі рынак працы таксама змяняецца. Расце попыт на спецыялістаў з міжнародным досведам у сферах ІТ, «зялёнай» энергетыкі, фінансаў і інтэрнэт гандлю. Акрамя таго, вяртанню спрыяюць бясплатная адукацыя і медыцынская дапамога, культурная блізкасць, эканамічны патрыятызм і дзяржаўныя праграмы падтрымкі, такія як падатковыя і арэндныя льготы, дапамога з дакументамі і прававымі кансультацыямі.
эж