Беларуская Служба

Гэта можа змяніць правілы гульні. Нямецкая сістэма барацьбы з дронамі прайшла выпрабаванні ва Украіне

07.08.2025 15:17
Комплекс быў створаны спецыяльна для абароны ад атак расійскіх БПЛА.
. .
Беспілотнік. Ілюстрацыя.Фота: https://pixabay.com/AzureEyes

Расійскія беспілотнікі-камікадзэ — кашмар для ўкраінскіх вайскоўцаў. Яны паралізуюць лагістыку на перадавой і пагражаюць каштоўным артылерыйскім сістэмам. Ёсць надзея, што гэта хутка зменіцца. Усё дзякуючы новай нямецкай сістэме барацьбы з дронамі Sentinel Airborne, якая прайшла праверку ва Украіне - чытаем на сайце Forsal. Гэты комплекс быў створаны спецыяльна для абароны вайсковых канвояў ад атак расійскіх БПЛА.

Sentinel Airborne складаецца з некалькіх тыпаў дронаў. Адзін з іх — разведвальны з акустычнымі датчыкамі — здольны выяўляць цэлі на адлегласці да 4 км. Другі тып, уласна Sentinel, нясе на борце два меншыя дроны-перахопнікі, якія запускаюцца на знішчэнне варожай цэлі.

Сістэма працуе пад кіраваннем аднаго аператара — дастаткова ноўтбука ці мабільнай станцыі. Канфігурацыя можа адаптавацца пад патрэбы — ад абароны вайсковых калон да аховы грамадзянскіх суднаў, крытычнай інфраструктуры або маніторынгу дзяржаўных межаў.

У кантэксце вайны ва Украіне сістэму можна выкарыстоўваць для абароны артылерыі, ракетных установак РСЗА і іншай ваеннай тэхнікі. Аднак пакуль невядома, колькі каштуе Airborne Sentinel і наколькі эфектыўна працуе ў баі, асабліва супраць хуткіх беспілотнікаў FPV з валаконнай оптыкай, якія ўяўляюць сабой адну з найбольшых пагроз на полі бою сёння.

нг