Астанкі студзеньскіх паўстанцаў у тым ліку двух правадыроў паўстання – Кастуся Каліноўскага ды Зыгмунта Серакоўскага былі знойдзеныя ў 2017 годзе падчас археалагічных працаў на Гары Гедыміна ў Вільні.
Іх перапахаванне адбылося 22 лістапада гэтага году на віленскіх могілках Росы. Урачыстасці былі зладжаныя на вышэйшым дзяржаўным узроўні з удзелам прэзідэнтаў Літвы і Польшчы.
У гэты дзень у Вільні адбылася таксама «Містэрыя»: гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем, прысвечаны паўстанню 1863-1864 гадоў. Беларускі гісторык Язэп Янушкевіч, які даўно цікавіцца тэмай студзеньскага паўстання, распавёў пра паўстанцаў, якія пахаваныя на могілках Росы.
слухайце аўдыё
размаўляў Яраслаў Іванюк
Кнігі пра паўстанцаў
Язэп Янушкевіч
Язэп Янушкевіч