Улетку, пасля першай хвалі пандэміі, псіхолагі пачалі даследаваць уплыў дыстанцыйнага навучання і агульных абмежаванняў на псіхалагічны стан маладых людзей. Найбольш пацярпелі адносіны з іншымі людзьмі і сама псіхіка дзяцей, чытаем у выданні Gazeta Wyborcza. Апытаныя маладыя людзі заўважаюць, што яны сталі больш стомленымі, зменшылася іх фізічная актыўнасць, а таксама пагоршыліся адносіны з равеснікамі.
Акрамя спецыялістаў, сваё даследаванне сярод калегаў правялі 18-гадовыя вучні з Вроцлава. Юліян Вонсэк і Мая Рэда распаўсюдзілі анкеты, у якіх пыталі іншых вучняў пра ўплыў пандэміі на іх самаадчуванне. Атрымалі больш за 20 тысяч запоўненых фармуляраў і абмеркавалі іх вынікі з псіхолагамі. Вынікае з апытання, што 38% маладзёнаў адчувае пагаршэнне псіхічнага стану. Гэта адбываецца перадусім з-за таго, што ўсё праходзіць у адным памяшканні – сямейнае і школьнае жыццё не маюць асобных месцаў, таксама вольны час прыходзіцца праводзіць часта ў тым жа пакоі. Раней, калі дзяцей закраналі сямейныя цяжкасці, яны маглі ад іх адпачыць у школе. І наадварот, калі праблемы былі звязаныя са школай, дом станавіўся месцам для перадышкі.
Нізкую эфектыўнасць дыстанцыйнага навучання заўважаюць як настаўнікі, так і самі вучні. Другія аднак яшчэ больш баяцца вяртання ў школу, баяцца таго, што тэмпы вучобы будуць паскораны, дзеля таго, каб хутка прайсці страчаны за час пандэміі матэрыял, а гэта будзе азначаць пераход у вельмі інтэнсіўны рэжым заняткаў, які пасля пандэміі можа быць немагчымым для ажыццяўлення, чытаем у Gazeta Wyborcza.
аев