Беларуская Служба

Больш за 10 тысяч беларусаў знайшло прытулак у Польшчы

29.07.2021 15:40
Беларусы за апошні год сталі найбольшай групай людзей, якая прыехала ў Польшчу ў пошуках спакойнага жыцця, чытаем у газеце Rzeczpospolita.
польская візаhttps://docplayer.pl/47192877-Zatrudnianie-obcokrajowcow-zestawienie-najwazniejszych-informacji-praktycznych-warszawa.html

Сярод 10 тысяч беларусаў, якія знайшлі прытулак у Польшчы, 6 тысяч папрасіла пра міжнародную ахову, больш за 4 тысячы прынялі ўдзел у праграме Poland Business Harbour.  Акрамя ўдзельнікаў адмысловай бізнес-праграмы, самай вялікай групай палітычных мігрантаў з’яўляюцца тыя, хто прыехаў па гуманітарнай візе. Да таго ж польская памежная служба, па дазволу Упраўлення па справах іншаземцаў дазволіла памежнікам пускаць у Польшчу ўсіх беларусаў, якія заяўлялі пра пераслед у сваёй краіне.

Палітычная сітуацыя ў Беларусі спрычыняецца да таго, што выканаць патрабаванні для атрымання гуманітарнай візы не складана. Для гэтага дастаткова, каб жыццё або свабода заяўніка былі пад пагрозай, яму пагражаюць катаванні, ці адсутнічае доступ да справядлівага судовага працэсу.

Толькі за першых шэсць месяцаў гэтага года колькасць беларусаў, якія падалі заяўку аб статусе ўцекача, склала 667 асоб. Гэта на 200 больш, чым у выпадку грамадзян Расіі, на 500 больш за афганцаў і ўкраінцаў. Да гэтага моманту разгледзена пазітыўна 391 заяўка, а 282 з іх датычаць беларусаў. Паводле прэс-сакратара Упраўлення па справах іншаземцаў, са жніўня 2020 года ўсе прашэнні беларусаў задаволеныя.

Акрамя палітычных і гуманітарных прычын, беларусы з’язджаюць у Польшчу па бізнесовых справах. Шырока вядомая праграма Poland Business Harbour прыняла ўжо больш за 4 тысячы беларусаў, чытаем у газеце Rzeczpospolita.


аев

Уцекачы з Беларусі атрымаюць прытулак у Варшаве

11.02.2021 08:49
Шмат каштоўных прадметаў перададзена на аўкцыён, даход з якога пойдзе на арэнду дома.

Праблемы ўцекачоў у Польшчы: адсутнасць інфармацыі, праблемы з жытлом, садкамі і працай

02.07.2021 11:50
У польскі Сейме прайшла сустрэча беларускіх уцекачоў з Парламенцкай групай па справах міграцыі.

Статус уцекача не перакрывае беларусам магчымасці вярнуцца ў Беларусь

23.07.2021 09:20
Калі палітычная сітуацыя ў Беларусі зменіцца чалавек можа сам вырашыць ці вяртацца на радзіму.

Заявы на міжнародную абарону ў Польшчы часцей за ўсё падаюць грамадзяне Беларусі

24.07.2021 09:54
Усе заявы, пададзеныя беларусамі, былі разгледжаныя пазітыўна.