Установа рэгулярна прымае імпрэзы, прысвечаныя Беларусі. Гэта таксама адзін з нямногіх музеяў, дзе аўдыёгід па экспазіцыі ёсць і на беларускай мове.
Еўрапейскі цэнтр салідарнасці – гэта ўстанова культуры, якая ўшаноўвае памяць аб пераменах у Польшчы, легендарным прафсаюзе «Салідарнасць» і падзенні камунізму ў Польшчы.
Мультымедыйную выставу Цэнтра салідарнасці можа наведваць з аўдыёгідам на беларускай мове, як адной з 11 прапанаваных для выбару.
Ля ўваходу ў Еўрапейскі цэнтр салідарнасці ў Гданьску бачны вялікі напіс «Жыве Беларусь» на беларускай і польскай мовах. Установа рэгулярна прымае імпрэзы, прысвечаныя Беларусі. Дырэктар ЕЦС Базіль Керскі адзначае, што ўстанова адрозніваецца як раз тым, што не толькі расказвае пра перамены ў Польшчы, але і актыўна праяўляе салідарнасць з іншымі народамі:
- Па-першае, мы – польская дзяржаўная ўстанова, створаная не толькі для таго, каб ушанаваць дэмакратычныя традыцыі Польшчы. Ідэя была вельмі простай. Можна распавядаць гісторыі пра сябе, але гэта не гісторыя ўсёй Еўропы. І мы распавядаем гісторыі пра дэмакратычныя традыцыі нашых суседзяў, асабліва ў кантэксце змен 45-35 гадоў таму. Савецкі Саюз распаўся не толькі з-за рэвалюцыі 1989 года ў Цэнтральнай Еўропе, але і з-за рухаў за незалежнасць у межах былога Савецкага Саюза. Таму наша статутная задача – распавесці гісторыю той паўнавартаснай рэвалюцыі 1989-1991 гадоў. Мы робім гэта прафесійна.
Вельмі важным элементам з'яўляецца гісторыя незалежнасці Беларусі, Украіны і краін Балтыі. З іншага боку, яшчэ адна з нашых місіяў – барацьба за свабоду і дэмакратыю сёння. У гэтай складанай сітуацыі, з якой сутыкаецца Беларусь, як дзяржаўная ўстанова мы падтрымліваем усіх беларусаў, якія імкнуцца да дэмакратычнай Беларусі.
Але заўсёды ёсць асабісты падыход. Я чалавек, якога сфармаваў Ежы Гедройць, я працаваў з ім у 1990-х гадах.
Такім чынам, маё бачанне заключаецца ў тым, каб філасофія Ежы Гедройця пра мысленне пра Польшчу і Еўропу была рэалізавана ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці. І гэта таксама было сустрэтае з захапленнем і падтрымкай з боку Паўла Адамовіча, заснавальніка Цэнтра. Такім чынам, як бачыце, тут сыходзяцца дзве ніткі. Адна – статутная, што надзвычайна, таму што ва ўсіх еўрапейскіх краінах, дэмакратычных, мы шмат гаворым пра Еўропу, пра салідарнасць, але нічога для гэтага не робім. Усе культурныя ўстановы моцна абмежаваныя сваім уласным пунктам гледжання. Еўрапейскі цэнтр салідарнасці – гэта ўстанова, якая, на шчасце, мае місію і не глядзіць толькі на Польшчу. І мне пашанцавала, што з маёй прабеларускім, праўкраінскім, а таксама праеўрапейскім запалам я магу рэалізаваць гэтую місію разам са сваёй камандай.
Экспазіцыя Еўрапейскага цэнтра салідарнасці
Наведваючы экспазіцыю доўгі час адчуваецца аналогія з беларускай сітуацыяй: відэа пратэстаў і разгонаў, роля незалежных СМІ, песня «Муры», Нобелеўская прэмія ў галіне міру для Леха Валенсы і Алеся Бяляцкага і г.д. Аднак, калі сцежка наведвання даходзіць да падзеяў круглага стала і свабодных выбараў, падабенствы заканчваюцца.
Калі ў Беларусі адбудзецца круглы стол і свабодныя выбары? Дырэктар Базіль Керскі перакананы, што ў палякаў будуць дэмакратычныя, свабодныя і цалкам суверэнныя суседзі, але ўсё не так проста:
- Сітуацыя ў Беларусі – гэта своеасаблівая халодная вайна супраць грамадства, частка вайны, якая адбываецца сёння ў Еўропе. Я спецыяльна не сказаў, што ва Украіне, таму што гэты напад на Украіну з боку пуцінскай Расіі – гэта напад на Еўропу, на дэмакратычную Еўропу. Яго прэлюдыяй да гэтага другога нападу было падаўленне мірнай рэвалюцыі пяць гадоў таму і яго адмова прызнаць вынікі выбараў у Беларусі. Тады Беларусь стала яшчэ больш аўтарытарнай дзяржавай, яшчэ больш пад кантролем Расіі. Таму сёння мы можам не бачыць класічнай канвенцыйнай вайны ў Беларусі, але Беларусь зʼяўляецца часткай гэтай вайны, і я баюся, што пакуль гэты канфлікт не будзе вырашаны, будзе вельмі цяжка дасягнуць дэмакратызацыі ў Беларусі. Але я перакананы, што пуцінская Расія, Расія, прайграе гэтую вайну, таму што яна падобная да досведу Афганістана і многіх іншых імперый. Агрэсіўныя імперскія войны заўсёды дрэнна заканчваюцца для імперый, асабліва там, дзе ёсць народы, якія імкнуцца да свабоды і праўды, і гэтага жадае беларускі народ. Я таксама перакананы, што ў нас усё яшчэ будуць дэмакратычныя, свабодныя і цалкам суверэнныя суседзі.
Вяртаючыся да пачатку аповеду пра Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, беларускую мову можна знайсці знайсці і на завяршальным этапе экспазіцыі. На белых сценах прадстаўлены фрагменты Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў перакладзе на некалькі дзясяткаў моў свету, у тым ліку па-беларуску. Гэта спіс асноўных правоў, як свабода слова ці веравызнання, таксама права на свабоду слова і сходаў. Гэта фундаментальныя каштоўнасці, на якія спасылаліся падчас пратэстаў грамадствы краін усходняга блоку.
Фрагменты Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў перакладзе на некалькі дзясяткаў моў свету, у тым ліку па-беларуску
Круглы стол
Друкарня
Папамабіль Яна Паўла ІІ
Экспазіцыя Еўрапейскага цэнтра салідарнасці