Беларуская Служба

«ГЭТА МЫ!» — школьнікі з Беласточчыны стварылі падкаст для тых, хто не ведае, што ў Польшчы здаўна жывуць беларусы

06.12.2025 10:17
Яго ўнікальнасць у тым, што школьнікі распавядаюць і дэманструюць асаблівасці культуры і мовы карэнных жыхароў польска-беларускага памежжа. 
Аўдыё
  • «ГЭТА МЫ!» — школьнікі з Бельска, Беластока і Гайнаўкі стварылі падкаст для тых, хто не ведае, што ў Польшчы здаўна жывуць беларусы
Калёрэк падчас запісу для падкаста ГЭТА МЫ!Беларуская служба Польскага радыё/ З. Косьцін

У сацыяльных сетках і на стрымінгавых платформах з'явіўся падкаст «Гэта мы! (Heta my!)» на польскай мове з надпісамі па-беларуску. Яго ўнікальнасць заключаецца ў тым, што школьнікі распавядаюць і дэманструюць асаблівасці культуры і мовы карэнных жыхароў усходніх рубяжоў Польшчы на памежжы з Беларуссю, то бок беларускай нацыянальнай меншасці.

Мэта падкаста —данесці да польскамоўных суседзяў пра прысутнасць у гэтым рэгіёне беларусаў з іх адметнай мовай і культурай, і даказаць у чым заключаецца шматкультурнасць беласточчыны, а таксама замацаваць жаданне ў маладых людзей захоўваць сваю багатую культурную спадчыны.

Каардынатарам праекта з'яўляецца журналіст беларускай рэдакцыі Радыё Беласток і наш калега Зміцер Косьцін, які распавёў нам, як нарадзілася ідэя задзейнічаць маладых людзей у гэты праект.

Вельмі важным чыннікам было тое, каб удзельнікі праекта або вывучалі беларускаю мову ў пачатковай школе, або вывучаюць яе цяпер у ліцэі.

У праект задзейнічаны ліцэісты з Беластока 5 чалавек, з Бельска Падляшскага і Гайнаўкі па шэсць чалавек.

Кожная з трох групаў абрала дзве тэмы, якія яна самастойна апрацоўвае.

Беластоцкая моладзь вырашыла, што хоча распавесці пра беларускія сляды ў Беластоку, а таксама пра беластоцкую гаворку, пра тое, чаму частка жыхароў Падляшша размаўляе менавіта так. Адкуль узяліся некаторыя словы, якіх няма ў іншых рэгіёнах?

Разам з экскурсаводам Аляксеем Трубкіным, які ствараюць у 2017 годзе інфармацыйную мапу па беларускіх слядах Беластока, моладзь прайшлася па некаторых месцах, адрасах, якіх ужо не існуе ў горадзе. Маладыя людзі даведаліся пра тое, як выглядала беларускае жыццё ў міжваеннай Польшчы ў Беластоку.

У другім падкасце моладзь вырашыла запытаць турыстаў на рынку Касцюшкі, ці чуюць яны, што беластачанне па-польску размаўляюць неяк іначай. Ідэя звязаная з тым, што апошнім часам у Інтэрнэце разгарэліся дыскусіі пра гаворкі, пра мову, пра моўныя асаблівасці Падляшша.

Маладыя людзі сустрэліся таксама з інфлюэнсерам, які стварыў багаты інтэрнэт-кантэнт з характэрнымі беластоцкімі моўнымі асаблівасцямі ў польскай мове. Яго завуць Калёрек (Kolorek).

Гайнаўская група падрыхтавала эпізод пра беларускія гаворкі вакол Гайнаўкі, бо мала хто ведае, што менавіта Гайнаўка і яе ваколіцы самыя разнастайныя ў плане гаворак. Мала хто ведае пра альтэрнатыўную музычную беларускую Гайнаўку, якая была радовішчам беларускамоўнага панк-року ў 90-ыя гады і працягвае гэтую традыцыю.

Бельская група хоча распавесці пра тое, як традыцыйны беларускі спеў уплывае на сучасную музычную сцэну. На тэму натхніў дуэт Svada&Niczos, які ў сваёй творчасці карыстаецца традыцыйнымі песнямі рэгіёну і заваяваў шырокую вядомасць ва ўсёй Польшчы.

Школьнікі з Бельска Падляшскага распавядуць таксама пра родны горад, у якім здымалася кіно. У прыватнасці шырокавядомая польская кінапрадукцыя «Знахар».

Падкаст «Гэта мы!» складаецца з шасці эпізодаў, апошні з'явіцца ў сацсетках 22-га снежня.

Падрыхтавала Яланта Смялоўская