Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэдакцыйная кухня: запякаем бульбу з брынзай паводле рэцэпту з 1913 года (РЭЦЭПТ)

17.11.2026 07:11
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць простую, хуткую, смачную і арыгінальную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: запякаем бульбу з брынзай паводле рэцэпту з 1913 года
.
Бульба.congerdesign/pixabay.com/Free for commercial use

Рэцэпт з «Універсальнай кулінарнай кнігі» Марыі Ахаровіч-Манатовай з 1913 года.

буйная бульба

брынза

смятана 18%

яечны жаўток

паніровачныя сухары

сметанковае масла

Бульбу ачысціць і адварыць да паўгатоўнасці. Разрэзаць кожную бульбіну напалову. З кожнай палавінкі асцярожна выскрабці сярэдзіну, каб бульба не развалілася.

Вынятую мякаць расцерці ў пюрэ, дадаць столькі ж брынзы, колькі атрымалася бульбяной масы, жаўток і столькі смятаны, каб начынка засталася густой (1–2 сталовыя лыжкі).

Бульбу напоўніць начынкай, пасыпаць паніровачнымі сухарамі і паліць растопленым сметанковым маслам. Запякаць у духоўцы на працягу 30 хвілін пры 180 градусах. Можна дадаць любімыя прыправы. Падаваць гарачай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец