Тэму падыходу Кітая да пандэміі каранавіруса закрануў польскі партал niezależna.pl. Старонка цытуе былога міністра замежных спраў Польшчы, эксперта НАТА Анну Фатыгу:
-Мы памятаем, як кітайскія ўлады ставіліся да ўсіх тых прадстаўнікам уласнага грамадства, якія папярэджвалі свабодны свет аб пагрозе, аб маштабах эпідэміі. Быў доктар з лякарні ва Ухані, які пазней памёр ад каранавіруса, было таксама вельмі шмат іншых людзей, якія нас папярэджвалі. Ужо зя’ўялюцца прапановы стварыць адпаведную міжнароднай камісію, якая зоймецца расследаваннем паходжанне пандэміі. Я думаю, што гэта неабходна.
Аб адказнасці Кітая гавораць усё гучней і гучней. Напрыклад, надоечы амерыканскі штат Місуры запатрабаваў кампенсацыі за страты, выкліканыя эпідэміяй каранавіруса менавіта ад урада КНР. У сваім пазове, які трапіў ва Усходні акруговы суд, улады штата адзначаюць, што захады ўрада Кітая, які ўтойваў пачатак эпідэміі або заніжаў колькасці ахвяр, мелі прамы ўплыў на жыццё жыхароў Місуры, выклікаючы страту жыцця і здароўю, а таксама шкодзячы эканоміцы і сацыяльнаму парадку штата.
Улады Місуры сцвярджаюць, што іх пазоў мае на мэце не толькі атрыманне ад Пекіну як мага большай кампенсацыі. Місуры хоча дамагчыся адказнасці кітайскіх камуністаў за іх палітыку падчас пандэміі і, магчыма, рассакрэчвання імі новых фактаў пра эпідэмію каранавіруса новага тыпу. Пра пытанні, якія ў знікаюць у міжнароднай супольнасці да камуністычнага Кітаю ў сувязі з пандэміяй каранавіруса, пісалі на польскім інтэрнэт-сайце niezależna.pl
эж