Беларуская Служба

Эманюэль Макрон гатовы сустрэцца са Святланай Ціханоўскай

28.09.2020 15:02
Падчас сустрэчы ў Вільні прэзідэнты Францыі і Літвы абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі і адносіны з Расіяй.
Эманюэль Макрон PAP/EPA/Lewis Joly / POOL

Эманюэль Макрон гатовы сустрэцца з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Францыі, які сёння пачынае візіт у Літву, дзе зараз знаходзіцца таксама беларуская актывістка.

Раней Ціханоўская звярнулася да Макрона з просьбай аб пасрэдніцтве ў перамовах з беларускімі ўладамі. Яна спадзяецца, што прэзідэнт Францыі дапаможа пераадолець тупік па гэтай справе.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа таксама прапанаваў свой удзел у перамовах з беларускімі ўладамі. „Я хачу заахвоціць іншыя еўрапейскія краіны, асабліва Францыю, удзельнічаць у ролі пасярэднікаў, каб наладзіць мірны дыялог паміж уладамі ў Мінску і беларускім грамадствам, і Расіяй”, - сказаў ён у інтэрв’ю французскай штодзёнцы Le Figaro.

Падчас сустрэчы ў Вільні прэзідэнты Францыі і Літвы абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі і адносіны з Расіяй.

аз