Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэнецца са Святланай Ціханоўскай

08.12.2021 19:07
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэнецца з лідаркай беларускіх дэмакратычных сіл Святланай Ціханоўскай.
Анджэй Дуда і Святлана ЦіханоўскаяФота: pap.pl

Сустрэча прызначана на чацвер, 9 снежня, яна пройдзе ў прэзідэнцкім палацы. Будуць прысутнічаць жонка польскага прэзідэнта Агата Корнхаўзэр-Дуда і прадстаўнікі беларускай грамадскасці, паведамляе pap.pl.

Кіраўнік бюро міжнароднай палітыкі прэзідэнта Польшчы Якуб Кумах адзначае, што ўлады яго краіны ўспрымаюць Ціханоўскую як "чалавека, які гаворыць ад імя беларускага народу".

«Мы цэнім тое, што ўся беларуская апазіцыя захавала салідарнасць у дачыненні да Польшчы падчас гібрыднай аперацыі Лукашэнкі і што яна ясна, наўпрост заявіла свету, што толькі дыктатар нясе адказнасць за крызіс на мяжы. Мы, у сваю чаргу, ясна сказалі, што Польшча была ў канфлікце з Лукашэнкам, а не з беларусамі», – сказаў Кумах.

Ён сказаў, што галоўнай тэмай выступу прэзыдэнта на дэмакратычным саміце, які пройдзе ў гэты дзень у Вашынгтоне, стане сытуацыя ў Беларусі і падтрымка Польшчай дэмакратыі ў Беларусі.

Святлана Ціханоўска таксама будзе госцем саміту.

вх