Беларуская Служба

Урад Польшчы ўхваліў дапамогу ўкраінскаму войску: адправяць сучасныя зенітна-ракетныя комплексы Piorun

02.02.2022 11:33
Урад Польшчы адобрыў перадачу ўкраінскай арміі абарончага ўзбраення ў рамках дапамогі на фоне росту пагрозы поўнамаштабнага ўварвання Расіі.
Аўдыё

Пра гэта ў Twitter паведаміў міністр абароны Марыюш Блашчак. Польшча перадасць самыя сучасныя пераносныя зенітна-ракетныя комплексы Piorun і боепрыпасы.

Пераносны зенітна-ракетны комплекс Piorun распрацаваны і вырабляецца польскай фірмай MESKO, прызначаны для барацьбы з нізкалётнымі самалётамі, верталётамі і БПЛА і з'яўляецца глыбокай мадэрнізацыяй ПЗРК Grom.

Напярэдадні свайго прыезду ў Кіеў прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі адзначыў, што гатовы перадаць узброеным сілам Украіны для абароны краіны ПЗРК "Гром".

ПЗРК Piorun паступіў на ўзбраенне польскага войска ў 2019 годзе. Агульная даўжыня ў боегатовым становішчы крыху больш за 1,6 м, маса - 16,5 кг. Перанос і прымяненне комплексу забяспечваюцца адным стрэлкам-аператарам.

З лістапада 2021 года Расія засяродзіла на межах з Украінай больш за 100 тысяч вайскоўцаў. Міжнародная супольнасць апасаецца, што Крэмль акумулюе на межах салдатаў і тэхніку да поўнамаштабнага наступу на Украіну.

вх