Беларуская Служба

На акупаваных тэрыторыях расіяне стварылі 20 фільтрацыйных лагераў і турмаў

17.06.2022 08:35
Кіраўнік украінскай місіі ў АБСЕ таксама распавёў аб выпадках катаванняў, аб гендарным гвалце, выкраданні людзей.
Dyplomata: co najmniej 20 obozów filtracyjnych i więzień na terenach okupowanych przez Rosję
Dyplomata: co najmniej 20 obozów filtracyjnych i więzień na terenach okupowanych przez RosjęPAP/EPA/ROMAN PILIPEY

Расійскія захопнікі стварылі не менш за 20 фільтрацыйных лагераў і турмаў на часова акупаваных тэрыторыях Украіны.

Як перадае «Укрінфарм», пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Украіны пры міжнародных арганізацыях у Вене Яўген Цымбалюк на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ.

«Ёсць яшчэ шмат месцаў, дзе злачынствы не спыняюцца. На акупаваных тэрыторыях выяўлена не менш як 20 фільтрацыйных лагераў і турмаў», – сказаў ён.

Украінскі пасол нагадаў аб турме «Ізаляцыя» ў акупаваным Данецку – «мы вельмі добра ведаем пра жахі, якія там робяцца».

«І таму мы павінны спыніць распаўсюджванне Расіяй гэтай турмы па ўсёй Украіне», – падкрэсліў Цымбалюк.

Кіраўнік украінскай місіі ў АБСЕ таксама расказаў пра выпадкі катаванняў, гендарны гвалт, выкраданні людзей, што стала «часткай расійскай палітыкі па здзеку з жыхароў акупаваных тэрыторый Украіны».

«Пакуль Херсонская і Запарожская вобласці, па словах праваабаронцаў, з'яўляюцца аднымі з лідараў па колькасці выкраданняў расійскімі вайскоўцамі ва Украіне», – заявіў амбасадар, прывёўшы шэраг прыкладаў.

Раней паведамлялася, што ў Энергадары расіяне выкралі за тыдзень 20 чалавек, палова – працаўнікі Запарожскай АЭС.

вх