Беларуская Служба

Міністэрства абароны Вялікабрытаніі: Расія не ў стане размясціць значныя сілы ў Беларусі

21.10.2022 12:39
Заява аб стварэнні сумеснай расійска-беларускай вайсковай групоўкі – гэта хутчэй спроба пераканаць Украіну накіраваць войскі на паўночную мяжу.
.
У. Пуцін PAP/EPA/MIKHAEL KLIMENTYEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Заява аб стварэнні сумеснай расійска-беларускай вайсковай групоўкі – гэта хутчэй спроба пераканаць Украіну накіраваць войскі на паўночную мяжу, бо Расія не ў стане размясціць заяўленыя сілы ў Беларусі, заявілі ў брытанскім Міністэрстве абароны.

У штодзённай звестцы выведкі напісана, што 14 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў аб стварэнні новай расійска-беларускай групоўкі войскаў з удзелам 70 тысяч беларускіх вайскоўцаў і да 15 тысяч расійскіх, а на наступны дзень улады ў Мінску апублікавалі відэа, на якім паказалі, паводле іх, прыбыццё расійскіх войскаў у Беларусь.

«Аднак пакуль малаімаверна, што Расія сапраўды ўвядзе ў Беларусь значную колькасць дадатковых войскаў. Расія наўрад ці зможа стварыць баяздольныя злучэнні заяўленага памеру, яе сілы задзейнічаны ва Украіне. Гэта спроба прадэманстраваць расійска-беларускую салідарнасць і пераканаць Украіну накіраваць сілы для аховы паўночнай мяжы», – ацаніла выведка Вялікабрытаніі.

ав


Беларускія спартсмены звярнуліся да вайскоўцаў, каб перасцерагчы іх ад удзелу ў вайне супраць Украіны

21.10.2022 11:30
«Той, хто заўсёды гаварыў пра мірнае неба над галавой, адправіў у гэтае неба ракеты і самалёты для нападу на Украіну».