Беларуская Служба

Анджэй Дуда заклікаў працягваць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці

25.11.2022 16:25
Prezydent Andrzej Duda
Prezydent Andrzej Duda PAP/Radek Pietruszka

Анджэй Дуда заклікаў працягваць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці.

Падчас выступу на канферэнцыі «Ідэя Еўропы» у Каўнасе, прэзідэнт Польшчы заявіў:

«Штодня ўкраінцы змагаюцца за свабоду ад расійскага нашэсця. Беларусы таксама змагаюцца за свабоду дэмакратыі, змагаюцца з рэжымам Лукашэнкі. Мы падтрымліваем іх. Таму што толькі вольнае і моцнае грамадства Беларусі зможа супрацьстаяць ціску расійскага суседа».

Міжнародная канферэнцыя «Ідэя Еўропы» была арганізавана Універсітэтам Вітаўта Вялікага ў Каўнасе.

вх