Беларуская Служба

Канцлер ФРГ Олаф Шольц дапускае далейшыя перамовы з Пуціным

17.12.2022 20:18
«Наша мэта заключаецца ў тым, каб Расія спыніла сваю агрэсіўную вайну, а Украіна абараніла сваю цэласнасць», – заявіў кіраўнік нямецкага ўрада.
Focus: Scholz uchyla furtkę Rosji
"Focus": Scholz uchyla furtkę RosjiAlexandros Michailidis/ Shutterstock

Канцлер ФРГ Олаф Шольц дапускае далейшыя перамовы з Уладзімірам Пуціным аб заканчэнні вайны РФ супраць Украіны. «Наша мэта заключаецца ў тым, каб Расія спыніла сваю агрэсіўную вайну, а Украіна абараніла сваю цэласнасць», – заявіў кіраўнік нямецкага ўрада выданню Süddeutsche Zeitung, які апублікаваў інтэрв'ю з палітыка ў суботу, 17 снежня.

Для гэтага будзе «неабходна гаварыць», растлумачыў канцлер. «Яшчэ невядома, ці адбудзецца гэта па тэлефоне, відэасувязі ці за доўгім сталом», – дадаў Шольц.

Масква павінна «усвядоміць, што так далей працягвацца не можа», зазначыў кіраўнік урада ФРГ. Паводле яго, Пуцін павінен «спыніць вайну, вывесці войскі і такім чынам стварыць магчымасць для ўзаемаразумення». Шольц указаў на «высокую» магчымасць эскалацыі ў святле няўдач РФ на полі бою.

На пачатку снежня Шольц і Пуцін упершыню з сярэдзіны верасня правялі тэлефонную размову.

dw/эж

СМІ: ЗША выступілі за пастаўку ва Украіну нямецкіх танкаў Leopard

07.12.2022 18:13
Нямецкі ўрад не стаў адмаўляць інфармацыю аб такіх сігналах з Вашынгтона. 

Канцлер Германіі Шольц: Еўрасаюз адзіны ў гатоўнасці дапамагчы Украіне

14.12.2022 11:54
Санкцыі супраць Крамля будуць захоўвацца, пакуль будзе працягвацца расійская агрэсія супраць Украіны.